Парадак падпарадкаванасці ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь

Узброеныя Сілы складаюць аснову ваеннай арганізацыі дзяржавы і складаюцца з:

·       цэнтральных органаў ваеннага кіравання Узброеных Сіл;

·       відаў Узброеных Сіл;

·       родаў войскаў;

·       спецыяльных войскаў;

·       узбраення Узброеных Сіл;

·       тылу Узброеных Сіл;

·       ваенных навучальных устаноў, ваенных камісарыятаў і арганізацый Узброеных Сіл.

Да цэнтральных органаў ваеннага ўпраўлення Узброеных Сіл адносяцца Міністэрства абароны і Генеральны штаб Узброеных Сіл.

Відамі Узброеных Сіл з’яўляюцца:

·       Сухапутныя войскі;

·       Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны.

Віды Узброеных Сіл, роды войскаў, спецыяльныя войскі, узбраенне Узброеных Сіл, тыл Узброеных Сіл складаюцца з органаў ваеннага кіравання, аб’яднанняў, злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый Узброеных Сіл.

Ваенныя камісарыяты з’яўляюцца мясцовымі органамі ваеннага кіравання.


Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Хрэнін В.Г.