Белы Уладзімір Уладзіміравіч

Белы Уладзімір Уладзіміравіч

Генерал-маёр
Намеснік Міністра абароны Рэспублiкi Беларусь

Скачать фото

Нарадзіўся 17 лютага 1977 года ў вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці Беларускай ССР. 

Ваенная адукацыя: 1998 г. – Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь (з адзнакай);

2011 г. – камандна-штабны факультэт установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» (з адзнакай і залатым медалём);

2018 г. – факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

Службу праходзіў на пасадах: у 120 гв. мсд: камандзір мотастралковага ўзвода, роты;

у 120 гв. амбр СЗОК: намеснік камандзіра асобнага мотастралковага батальёна; намеснік начальніка штаба - начальнік аператыўнай групы, камандзір механізаванага батальёна асобнай гв. механізаванай групы, камандзір асобнага гвардзейскага механізаванага батальёна;

намеснік камандзіра, начальнік штаба - першы намеснік камандзіра 19 амбр;

начальнік штаба - першы намеснік камандзіра 103 гв. амаббр; камандзір гв. апдбр;

намеснік камандуючага, начальнік штаба - першы намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый;

начальнік факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл - намеснік начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь;

камандуючы Заходнім аператыўным камандаваннем; начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл;

8 ліпеня 2026 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Уладзімір Белы назначаны намеснікам Міністра абароны.

Узнагароджаны: ордэнам «За службу Радзіме» III ступені; медалямі «За бездакорную службу» II, III ступеняў; мае ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».


Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: трэцяя серада месяца з 08.00 да 13.00 у Цэнтральным Доме афіцэраў, тэлефон для запісу 297-13-75, 297-16-92.


Падпарадкаваныя органы ваеннага кіравання:

Галоўнае ўпраўленне баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл
Упраўленне ваеннай адукацыі Узброеных Сіл
Установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь»
Установы адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча»
72-і гвардзейскі аб'яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў