Факультэт супрацьпаветрннай абароны


Начальнік факультэта - палкоўнік Круглік Сяргей Іванавіч, тэл. 287-42-06.


Найважнейшая ролю ў падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў для злучэнняў і воінскіх часцей супрацьпаветранай абароны належыць факультэту супрацьпаветранай абароны - найстарэйшаму факультэту ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" - пераемніку Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча супрацьпаветранай абароны.

Факультэт і яго кафедры вядуць адлік сваёй гісторыі з 4 мая 1953 г. - дня стварэння Гомельскага вышэйшага інжынернага радыётэхнічнага вучылішча Войскаў СПА краіны. У 1995 годзе шляхам аб'яднання 2-га, 3-га і часткі 1-га факультэтаў Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча быў створаны факультэт супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі.

У склад факультэта ўваходзяць камандаванне, дывізіён курсантаў у складзе 5 курсаў, кафедры тактыкі і ўзбраення радыётэхнічных войскаў, тактыкі і ўзбраення зенітных ракетных войскаў, тактыкі і ўзбраення СПА сухапутных войскаў.

Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў вядзецца па адной спецыяльнасці - "Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм" і 9 спецыялізацыях па ўзорах ўзбраення супрацьпаветранай абароны для радыётэхнічных, зенітных ракетных войскаў і СПА сухапутных войскаў. Прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта таксама ўдзельнічае ў абучэннi слухачоў камандна-штабнога факультэта, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі афіцэраў супрацьпаветранай абароны, а таксама ў падрыхтоўцы замежных ваеннаслужачых.

На факультэце вывучаюцца сучасныя ўзоры ваеннай тэхнікі: радыёлакацыйныя станцыі 19Ж6, 22Ж6, 55Ж6, 5Н84А, ПРВ-13, 16; зенітная ракетная сістэма С-300; зенітныя ракетныя комплексы "Бук", "Оса", "Стрела-10М", зенітны гарматна-ракетны комплекс "Тунгуска", пераносны зенітны ракетны комплекс "Игла".

Тэрмін навучання курсантаў факультэта складае 4 гады. Па заканчэнні абучэння выпускнік атрымлівае кваліфікацыю "Інжынер. Спецыяліст па кіраванню". Пачынаючы з 2008 года па выніках вайсковай стажыроўкі і комплекснага дзяржаўнага іспыту курсанты факультэта СПА здаюць выпрабаванне на прысваенне класнай кваліфікацыі "Спецыяліст 3 класа".

На сённяшні дзень на факультэце СПА створаны ўсе неабходныя ўмовы для арганізацыі і правядзення вучэбнага працэсу ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі да падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў для ВПС і войскаў СПА. Перш за ўсё гэта добрая вучэбна-матэрыяльная база. У вучэбных карпусах аўдыторыі і класы, лабараторыі і кабінеты абсталяваны найноўшымі радыётэхнічнымі і радыёэлектроннымі прыладамі, сродкамі аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі, абсталяваны і шырока выкарыстоўваюцца ў вучэбным працэсе класы сучасных інфармацыйных тэхналогій, тактычнай падрыхтоўкі, вучэбны камандны пункт радыётэхнічнага батальёна, спецыялізаваныя аўдыторыі з сучаснымі трэнажорнымі сродкамі, а таксама вучэбны палігон.

Заняткі з курсантамі па профілю СПА праводзіць высокакваліфікаваны прафесарска-выкладчыцкі склад. Сярод выкладчыкаў, якія рыхтуюць будучых афіцэраў для ВПС і войскаў СПА, дактары і кандыдаты навук, прафесары і дацэнты. Насычаная праграма падрыхтоўкі курсантаў, высокая навуковасць выкладаемых дысцыплін, вопыт выкладчыцкага складу ставяць выпускніка нашага факультэта ў адзін шэраг з выпускнікамі вядучых ВНУ Беларусі.

Вялікая ўвага надаецца фізічнай падрыхтоўцы курсантаў. Працуюць шматлікія секцыі, рэгулярна праводзяцца розныя спаборніцтвы. Многія курсанты факультэта выканалі спартыўныя разрады, ўдастоены званняў кандыдатаў і майстроў спорту.

У працэсе абучэння курсанты займаюцца ў гуртках ваенна-навуковай суполкi прыцягваюцца да выканання навуковых даследаванняў, прымаюць удзел у рацыяналізатарскай і вынаходніцкай працы пад кіраўніцтвам вопытных спецыялістаў кафедраў. Лепшыя працы курсантаў неаднаразова адзначаліся медалямі выстаў навукова-тэхнічнай творчасці моладзі, вылучаліся на розныя конкурсы рэспубліканскага і міжнароднага маштабу.

Лепшым курсантам-выдатнікам вучобы прызначаюцца імянныя стыпендыі. За выдатныя адзнакі па выніках экзаменацыйнай сесіі аклады грашовага ўтрымання курсантаў павышаюцца. Шматгадовы вопыт падрыхтоўкі спецыялістаў для ВПС і войскаў СПА сведчыць, што выпускнікі факультэта СПА маюць добрую перспектыву службовага росту ў войсках.

Штогадовыя паспяховыя баявыя стрэльбы курсантаў і выпускнікоў факультэта ў складзе навучальных груп і падраздзяленняў ЗРВ і СПА сухапутных войскаў на палігонах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, а таксама станоўчыя водгукі на выпускнікоў сведчаць аб іх якаснай падрыхтоўцы.

 

Факультэт супрацьпаветрннай абароны
Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм
(зенітных ракетных войскаў)
Інжынер.
Спецыяліст па кіраванні
4 гады
Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм
(радыётэхнічных войскаў)
Інжынер.
Спецыяліст па кіраванні
4 гады
Эксплуатацыя радыётэхнічных сістэм
(вайсковай супрацьпаветранай абароны)
Інжынер.
Спецыяліст па кіраванні
4 гады