Кантроль над узбраеннем


Абавязацельствы Рэспублікі Беларусь у сферы кантролю над узбраеннямі


Рэспубліка Беларусь у якасці раўнапраўнага члена ААН, пачынаючы з 1949 года, прыняла на сябе шэраг міжнародных абавязацельстваў у сферы раззбраення і кантролю над узбраеннямі. З 1992 года Беларусь, па праву пераемнасьці ў дачыненні да міжнародных дагавораў былога СССР, пачала выконваць абавязацельствы ў дачыненні да скарачэння і абмежавання ядзерных і звычайных узбраенняў (Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці, Дагавор аб скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі і інш), а таксама падпісвае новыя глабальныя і рэгіянальныя дагаворы ў галіне міжнароднай бяспекі, ліквідацыі хімічнай зброі і проціпяхотных мін, павышэння мер даверу і бяспекі ў адносінах да ваенных сіл і ваеннай дзейнасці (Венскі дакумент, Дагавор па адкрытым небе, Хімканвенцыя, Дакумент АБСЕ аб лёгкай і стралковай зброі, Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў, Гаагскі кодэкс нераспаўсюджвання, Атаўская канвенцыя па забароне проціпяхотных мін і інш.) Акрамя таго, рэспубліка імкнецца стаць паўнапраўным членам усіх міжнародных рэжымаў нераспаўсюджвання, якія існуюць.

Беларусь паслядоўна і ў поўным аб'ёме выконвае палажэнні ўсіх падпісаных міжнародных дагавораў у гэтай галіне. Гэта пацвярджаецца рэальнымі фактамі ўдзелу рэспублікі ў міжнароднай і рэгіянальных сістэмах раззбраення і кантролю над узбраеннямі, умацавання мер даверу і бяспекі ў рамках ААН і АБСЕ.

Нараўне з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь пытаннямі забеспячэння выканання рэспублікай міжнародных дагавораў па кантролю над узбраеннямі з 1992 годазаймалася Нацыянальнае агенцтва па кантролю і інспекцыях – дэпартамент Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, а з 2015 года – Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.


Венскі дакумент


Венскі дакумент 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі (далей – Венскі дакумент), які быў прыняты рашэннем Форума АБСЕ па супрацоўніцтву ў галіне бяспекі, 30 лістапада 2011 г. з'яўляецца натуральным развіццём Венскіх дакументаў 1990, 1992, 1994 і 1999 гадоў. У цяперашні час удзельнікамі Венскага дакумента з'яўляюцца 56 дзяржаў –удзельніц АБСЕ.

Мэтай Венскага дакумента з'яўляецца паэтапнае ажыццяўленне новых, эфектыўных і канкрэтных дзеянняў, якія накіраваны на развіццё прагрэсу ва ўмацаванні даверу і бяспекі, а таксама ў дасягненні раззбраення з тым, каб рэалізаваць у жыццё і выказаць абавязак дзяржаў устрымлівацца ад прымянення сілы або пагрозы сілай у іх узаемных і наогул міжнародных адносінах.

У якасці інспекцыйных мер кантролю Венскім дакументам прадугледжана правядзенне інспекцый названых раёнаў і наведванняў фарміраванняў і воінскіх часцей з мэтай кантролю ваеннай дзейнасці і ацэнкі штогадовай інфармацыі, якая прадстаўляецца кожнай дзяржавай-удзельніцай.

У адпаведнасці з Венскім дакументам у 1992 – 2016 гадах Рэспубліка Беларусь забяспечыла прыём 66 інспекцый названых раёнаў ад 23 дзяржаў-удзельніц і 35 наведванняў па ацэнцы фарміраванняў і воінскіх часцей ад 16 дзяржаў-удзельніц.

У сваю чаргу, інспекцыйнымі групамі Рэспублікі Беларусь за названы перыяд праведзена 116 інспекцый названых раёнаў на тэрыторыях 20 дзяржаў-удзельніц і 41 наведванне па ацэнцы фарміраванняў і воінскіх часцей на тэрыторыях 14 дзяржаў – удзельніц АБСЕ. Акрамя гэтага, у 2003 – 2016 гадах прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у правядзенні 34 інспекцый названых раёнаў і 7 наведванняў па ацэнцы у рамках Венскага дакумента ў складзе інспекцыйных груп іншых дзяржаў-удзельніц.

У рамках забеспячэння ваеннага супрацоўніцтва Рэспубліка Беларусь арганізавала наведванне прадстаўнікамі дзяржаў-удзельніц АБСЕ 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы (1996 год), 116-й бамбардзіровачнай разведвальнай авіяцыйнай базы і 11-й механізаванай брыгады (2000 год), 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы і 120-й механізаванай брыгады (2011 год), 116-й штурмавой авіяцыйнай базы і 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады (2016 год), а таксама здзейсніла дэманстрацыю новых і мадэрнізаваных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі (баявога самалёта МіГ-29БМ, вучэбна-баявого самалета Як-130, рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21А «Белград» і верталёта баявога забеспячэння Мі-8МТКО).

У рамках выканання Венскага дакумента 1992, 1994 і 1999 гадоў Рэспубліка Беларусь забяспечыла прыём і суправаджэнне сямі груп ваенных назіральнікаў з суседніх дзяржаў, якія ажыццяўлялі назіранне за ваеннымі вучэннямі «Нёман-2001», «Бярэзіна-2002», «Чыстае неба-2003», «Шчыт Айчыны-2004», «Шчыт Саюза-2006», «Восень-2008» і «Захад-2009», «Захад-2013». Ваенныя назіральнікі былі запрошаны ў якасці жэсту добрай волі Рэспублікі Беларусь і ў духу адкрытасці, так як у ходзе вучэнняў не былі перавышаны парогавыя ўзроўні ваеннай дзейнасці, якая падлягае назіранню ў адпаведнасці з палажэннямі Венскага дакумента.

Беларускія прадстаўнікі таксама неаднаразова прымалі ўдзел у наведваннях авіяцыйных баз і ваенных аб'ектаў, дэманстрацыях новых тыпаў асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі, якія былі арганізованы іншымі дзяржавамі – ўдзельніцамі АБСЕ, а таксама назіралі за ваеннымі вучэннямі, якія правадзіліся ішымі дзяржавамі – ўдзельніцамі АБСЕ.


Двухбаковыя дамоўленасці Рэспублікі Беларусь аб дадатковых мерах даверу і бяспекі


У рамках курсу на ўмацаванне рэгіянальнай стабільнасці, які заснаваны на прынцыпе ўсебаковага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з суседнімі краінамі ва ўсіх галінах, і ў адпаведнасці з Главой X Венскага дакумента «Рэгіянальныя меры» Рэспубліка Беларусь заключыла наступныя двухбаковыя дамоўленасці (РМДБ):

Дамоўленасць паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ад 19 ліпеня 2001 года;

Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ад 16 кастрычніка 2001 года;

Дамоўленасць паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ад 4 сакавіка 2004 года;

Набор дадатковых да Венскага дакумента 1999 года мер па ўмацаванню даверу і бяспекі, якія былі прыняты Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча, ад 20 ліпеня 2004 года

У 2002 – 2016 гадах у адпаведнасці з палажэннямі названых дамоўленасцяў Рэспубліка Беларусь дадаткова прыняла на сваёй тэрыторыі 25 інспекцый названых раёнаў і 50 наведванняў па ацэнцы. У сваю чаргу, Беларусь за гэты ж перыяд правяла 22 інспекцыі названых раёнаў і 50 наведванняў па ацэнцы на тэрыторыях Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны.

Рэгулярна праводзяцца сустрэчы на ўзроўні экспертаў па ацэнцы выканання двухбаковых рэгіянальных дамоўленасцяў і выпрацоўцы мер, якія накіраваны на павышэнне іх жыццяздольнасці і эфектыўнасці.


Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе


Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (далей – ДЗУСЕ) падпісаны дзяржавамі-ўдзельніцамі 19 лістапада 1990 года і ўступіў у сілу 17 ліпеня 1992 года. Удзельніцамі ДЗУСЕ з'яўляюцца 28 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама Канада і ЗША.

Мэты ДЗУСЕ:усталяванне бяспечнага і стабільнага балансу звычайных узброеных сіл у Еўропе; ліквідацыя няроўнасцей, якія наносяць шкоду стабільнасці і бяспецы; ліквідацыя патэнцыялу для ажыццяўлення раптоўнага нападу.

У 1992 – 2016 гадах у рамках выканання ДЗЕСЕ Беларусь прыняла 301 замежную інспекцыйную групу ад 20 дзяржаў-удзельніц і правяла за азначаны перыяд 226 інспекцый аб'ектаў кантролю узброеных сіл іншых краін – удзельніц ДЗУСЕ. Акрамя таго, беларускія інспектары прынялі ўдзел у правядзенні 115 інспекцый абвешчаных месцаў у складзе інспекцыйных груп іншых дзяржаў – удзельніц ДЗУСЕ.


Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці


Дагавор паміж СССР і ЗША аб ліквідацыі іх ракет сярэдняй і меншай далёкасці (далей – Дагавор аб РСМД) быў падпісаны 8 снежня 1987 года, уступіў у сілу 1 чэрвеня 1988 года Ліквідацыя ракет сярэдняй і меншай далёкасці і пускавых установак такіх ракет, а таксама дапаможнага абсталявання, якое звязана з імі, была завершана да 1 чэрвеня 1991 года.

Рэспубліка Беларусь разам з Казахстанам, Расіяй і Украінай стала правапераемніцай былога СССР па Дагавору аб РСМД на падставе рашэння кіраўнікоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое было прынята 9 кастрычніка 1992 года ў г. Бішкеку (Кыргызстан).

Дагавор аб РСМД з'яўляецца бестэрміновым, і згодна з яго палажэннямі бакі абавязаліся не вырабляць ніякіх балістычных і крылатых ракет наземнага базіравання сярэдняй (1000 – 5500 км) і меншай (500 – 1000 км) далёкасці, не праводзіць лётныя выпрабаванні такіх ракет і не вырабляць ніякіх прыступак і пускавых установак для названых ракет.

Інспекцыйная дзейнасць па Дагавору аб РСМД была завершана 31 мая 2001 г. Усяго Рэспубліка Беларусь па Дагавору аб РСМД прыняла 21 інспекцыю ЗША.


Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі


Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі (далей – ДНЯЗ) быў адобраны Генеральнай Асамблеяй ААН 12 чэрвеня 1968 года. Ён быў адчынены для падпісання 1 ліпеня 1968 г. у г. Маскве, г. Вашынгтоне і г. Лондане. Уступіў у сілу 5 сакавіка 1970 г.

Рэспубліка Беларусь стала правапераемніцай былога СССР па ДНЯЗ на падставе Рашэння аб удзеле дзяржаў – удзельніц СНД у Дагаворы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі ад 1 чэрвеня 1968 г. (прынята 6 снежня 1992 г. у г. Маскве). Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь аб ратыфікацыі далучэння да ДНЯЗ была прынята 4 лютага 1993 года.

Мэтамі Дагавора з'яўляюцца прадухіленне распаўсюджвання ядзернай зброі і забеспячэнне міжнароднага кантролю за выкананнем дзяржавамі ўзятых на сябе ў гэтым дачыненні абавязацельстваў.

Беларусь упершыню ў сусветнай гісторыі, добраахвотна і без усялякіх умоваў, адмовілася ад валодання ядзернай зброяй, якая дасталася ёй ад былога СССР. У цяперашні час Рэспубліка Беларусь няўхільна выконвае забароны на валоданне, вытворчасць і перадачу ядзернай зброі.


Дагавор па адкрытым небе


Дагавор па адкрытым небе (далей – ДАН) быў падпісаны 24 сакавіка 1992 г. у г. Хельсінкі (Фінляндыя). Ён быў ратыфікаваны Рэспублікай Беларусь 29 мая 2001 г. Дагавор уступіў у сілу 1 студзеня 2002 г. Удзельнікамі ДАН з'яўляюцца 32 еўрапейскія дзяржавы, а таксама Канада і ЗША.

Мэтай ДАН з'яўляецца ўсталяванне рэжыму «адкрытага неба» для правядзення назіральных палётаў над тэрыторыямі дзяржаў-удзельніц у мэтах развіцця адкрытасці і транспарэнтнасці ў галіне кантролю над узбраеннямі і пашырэння магчымасцяў па прадухіленню крызісаў і ўрэгуляванню крызісных сітуацый у рамках АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый, якія існуюць.

Напрамкам рэалізацыі ДАН з'яўляецца правядзенне назіральных палётаў на спецыяльна абсталяваных самалётах назірання дзяржаў-удзельніц.

Рэспубліка Беларусь удзельнічае ў ДАН у складзе групы дзяржаў-удзельніц Беларусь і Расія.

У 2002 – 2016 гадах у складзе групы дзяржаў-удзельніц Беларусь і Расія была прынята 77 наглядальных палётаў над тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь ад іншых дзяржаў – удзельніц ДАН. У сваю чаргу, група дзяржаў-удзельніц Беларусь і Расія правяла 57 наглядальных палётаў над тэрыторыямі іншых дзяржаў – удзельніц ДАН з удзелам беларускіх лётных прадстаўнікоў.


Дакумент АБСЕ аб лёгкай і стралковай зброі


Дакумент АБСЕ аб лёгкай і стралковай зброі (далей – Дакумент аб ЛСЗ) быў прыняты 24 лістапада 2000 года.

Мэтай Дакумента аб ЛСЗ з'яўляецца процідзеянне незаконнаму абароту ЛСЗ шляхам увядзення і прымянення нацыянальных мер кантролю, пашырэння супрацоўніцтва і абмену інфармацыяй паміж праваахоўнымі і таможаннымі ведамствамі на міжнародным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

У адпаведнасці з Дакументам аб ЛСЗ, пачынаючы з 2001 года, Рэспубліка Беларусь штогод прадстаўляе інфармацыю дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў адносiнах да: экспарту-імпарту ЛСЗ за папярэдні год; колькасці ЛСЗ, якая знішчана за папярэдні каляндарны год; сістэм маркіроўкі, якія выкарыстоўваюцца пры вырабе і імпарце ЛСЗ; працэдур кантролю за вырабам ЛСЗ; змяненняў у нацыянальным заканадаўстве ў вобласці ЛСЗ.

З 2007 года Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам прадстаўніцтва Праграммы разрицця ААН (ПРААН) у Беларусі разам з дзяржавамі-удзельніцамі АБСЕ рэалізуе міжнародны тэхнічны праект, асноўнай мэтай якога з’яўляуцца павышэнне бяспекі захавання ЛСЗ у 13 воінскіх часцях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час праект знаходзіцца на завяршальным этапе рэалізацыі.

Акрамя гэтага, у Рэспубліцы Беларусь у рамках рэалізацыі гэтай праграммы распрацован праграмны прадукт, які дазваляе здзейсніць аўтаматызаваны ўлік наяўнасці, тэхнічнага стану, катэгаравання і спісання ЛСЗ.


Канвенцыя аб «негуманнай» зброі


Канвенцыя аб забароне або абмежаванні прымянення канкрэтных відаў звычайнай зброі, якую можна аднесці да той, якая наносіць празмерныя пашкоджанні або мае невыбіральнае дзеянне, (далей – Канвенцыя аб «негуманнай» зброі), была прынята 10 кастрычніка 1980 г. на Канферэнцыі ААН у г. Жэневе (Швейцарыя). Яна была ратыфікавана Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай (БССР) 4 чэрвеня 1982 г. Уступіла ў сілу 2 снежня 1983 г.

Мэта Канвенцыі – забараніць і абмежаваць прымяненне канкрэтных відаў звычайнай зброі, якую можна аднесці да той, якая наносіць празмерныя пашкоджанні або мае невыбіральнае дзеянне, і працягнуць перамовы па раззбраенню з мэтай пакласці канец вытворчасці, назапашванню і распаўсюджванню такой зброі.

Канвенцыя аб «негуманнай» зброі з'яўляецца «рамачнай» і служыць прававой асновай прымянення Пратаколаў, якія прыкладваюцца да яе і тычацца канкрэтных відаў зброі.

Рэспубліка Беларусь у поўным аб'ёме выконвае палажэнні Канвенцыі і пратаколаў, якія звязаны з ёй, а таксама штогод прадстаўляе інфармацыю Генеральнаму сакратару аб іх выкананні.


Канвенцыя аб забароне супрацьпяхотных мін


Канвенцыя аб забароне прымянення, назапашвання запасаў, вытворчасці і перадачы супрацьпяхотных мін і аб іх знішчэнні (далей – Атаўскай канвенцыі) прынята 18 верасня 1997 года ў г. Аттаве (Канада). Рэспубліка Беларусь далучылася да Атаўскай канвенцыі 3 верасня 2003 г. Канвенцыя з'яўляецца бестэрміновай і ўступіла ў сілу для Рэспублікі Беларусь 1 сакавіка 2004 г. У цяперашні час удзельнікамі Атаўскай канвенцыі з'яўляюцца 159 дзяржаў.

Мэтай Атаўскай канвенцыі з'яўляецца забарона прымянення, назапашвання запасаў, вытворчасці і перадачы супрацьпяхотных мін і іх знішчэнне.

Рэспубліка Беларусь выканала свае абавязацельствы па ліквідацыі супрацьпяхотных мін згодна Атаўскай канвенцыі ў поўным аб'ёме.

У 2006 годзе ў рамках кантракта паміж Рэспублікай Беларусь і Арганізацыяй НАТА па тэхнічнаму забеспячэнню было знішчана 290 тыс. супрацьпяхотных мін тратылавага напаўнення.

Акрамя гэтага, з 2014 па 2016 год Рэспубліка Беларусь пры пасярэдніцтве Камісіі Еўрапейскіх супольнасцяў у рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Ліквідацыя боепрыпасаў, якія змяшчаюць міны тыпу ПФМ-1 у Беларусі» здзейсніла ўтылізацыю 3,4 млн. супрацьпяхотных мін тыпу ПФМ-1.


Біяканвенцыя


Канвенцыя аб забароне распрацоўкі, вытворчасці і назапашвання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксінаў зброі і аб іх знішчэнні (далей – Бiяканвенцыя) была адкрыта да падпісання 10 красавіка 1972 г. у г. Маскве, г. Лондане і г. Вашынгтоне. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка падпісала Биоконвенцию 10 красавіка 1972 года.

Мэтай Біяканвенцыі з'яўляецца забарона распрацоўкі, вытворчасці і назапашвання запасаў бактэрыялагічнай (біялагічнай) і таксічнай зброі і яе знішчэнне шляхам эфектыўных мер для дасягнення ўсеагульнага і поўнага раззбраення пад строгім і эфектыўным міжнародным кантролем.

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адсутнічаюць бактэрыялагічная (біялагічная) і таксічная зброя і аб'екты па яе вытворчасці.

У той жа час Рэспубліка Беларусь валодае развітой медыцынскай прамысловасцю, на прадпрыемствах якой вырабляюцца медыцынскія прэпараты. У адпаведнасці з палажэннямі Біяканвенцыі Рэспубліка Беларусь штогод прадстаўляе ў Дэпартамент ААН па раззбраенню ў г. Нью-Ёрку даклад аб выкананні дадзенай Канвенцыі. Дадзеныя для такога дакладу падае Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.


Хімканвенцыя


Канвенцыя аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, накаплення і прымянення хімічнай зброі і аб яе знішчэнні (далей – Хімканвенцыя) была падпісана 13 студзеня 1993 г. 130 дзяржавамі ў г. Парыжы (Францыя). У цяперашні час Хімканвенцыю падпісалі 190 дзяржаў (з іх 188 дзяржаў яе ратыфікавалі). Рэспубліка Беларусь ратыфікавала Хімканвенцыю 9 лютага 1995 г.

Хімканвенцыя бестэрміновая і ўступіла ў сілу 29 красавіка 1997 г. Кансультатыўным і кантралюючым органам Хімканвенцыі з'яўляецца Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (далей – АЗХЗ).

Мэтай Хімканвенцыі з'яўляецца забарона распрацоўкі, вытворчасці, назапашвання, перадачы і выкарыстання хімічнай зброі, таксама як і дапамогі іншым дзяржавам у яе распрацоўцы або набыцці.

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь адсутнічае хімічная зброя. З прычыны гэтага выкананне рэспублікай Хімканвенцыі заключаецца ў захаванні абавязацельстваў у дачыненні да забаронаў на хімічную зброю, інфармацыйнай дзейнасці і забеспячэння рэжымаў праверкі прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці з боку інспектараў АЗХЗ.

У 1999 – 2016 гадах Рэспубліка Беларусь прыняла 8 інспекцый АЗХЗ прадпрыемстваў хімічнай прамысловасці. Прэтэнзій з боку міжнародных інспектараў да Рэспублікі Беларусь у дачыненні да выканання палажэнняў Хімканвенцыі прад'яўлена не было.


Забеспячэнне мер кантролю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ажыццяўленне Рэспублікай Беларусь мер кантролю на тэрыторыях іншых дзяржаў-удзельніц у 2016 годзе


У мэтах ажыццяўлення мер кантролю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе было прынята 26 інспекцый, наведванняў і назіральных палётаў:

згодна ДЗУСЕ: 10 інспекцый абвешчаных месцаў;

згодна ВД: 3 інспекцыі названых раёнаў і 3 наведвання па ацэнцы;

згодна Дамоўленасцям аб РМДБ: 2 інспекцыі названых раёнаў і 4 наведвання па ацэнцы;

згодна ДАН: 3 назіральных палета;

згодна Хімканвенцыі: 1 інспекцыя.

Акрамя гэтага, быў забяспечаны прыём двух ацэначных місій АБСЕ па пытанням павышэння бяспекі захавання ЛСЗ і былі арганізаваны ў рамках Венскага дакументу наведванні 116-й штурмавой авіяцыйнай базы і 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады, а таксама была здзейснена дэманстрацыя новага тыпу асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі – вучэбна-баявога самалёта Як-130 для 59 прадстаўнікоў з 26 дзяржаў – удзельніц АБСЕ.

У мэтах ажыццяўлення мер кантролю Рэспублікай Беларусь на тэрыторыях іншых дзяржаў-удзельніц у 2016 годзе было здзейснена 12 інспекцый і наведванняў:

згодна ДЗУСЕ: 3 інспекцыі абвешчаных месцаў;

згодна ВД: 2 інспекцыі названых раёнаў і 1 наведванне па ацэнцы;

згодна Дамоўленасцям аб РМДБ: 2 інспекцыі названых раёнаў і 4 наведвання па ацэнцы.

Дадаткова беларускія інспектары прынялі ўдзел у 10 інспекцыях, наведваннях і назіральных палетах у складзе інспекцыйных групп і назіральных місій іншых дзяржаў-удзельніц.