Ваенная адукацыя



Аб правілах прыёму ў ваенныя навучальныя ўстановы

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2023 г. № 2 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (далей – Указ № 2) зацверджана новая рэдакцыя Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, якая ўстанаўлівае наступныя новаўвядзенні для паступлення грамадзян у ваенныя навучальныя ўстановы:

I. Здача ўступных іспытаў.

Абітурыенты, якія паступаюць у ваенныя навучальныя ўстановы, здаюць два ўступныя іспыты:

1. Па вучэбным прадмеце  «Беларуская мова» або «Руская мова» (па выбары абітурыента) у форме цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) або цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) (цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) – для абітурыентаў, якія не маюць сапраўднага сертыфіката ЦЭ, але атрымалі атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі не ў год прыёму ў ваенную навучальную ўстанову).

2. Адно профільнае выпрабаванне па прадмеце профільнага выпрабавання (па выбары абітурыента) у форме ЦЭ, або ЦТ, або ўступнага выпрабавання ў ваенную навучальную ўстанову ў адпаведнасці з выбранай групай спецыяльнасцяў (спецыяльнасцю) (цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) або ўступнага выпрабавання ў ваенную навучальную ўстанову – для абітурыентаў, якія не маюць сапраўднага сертыфіката ЦЭ, але атрымалі атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі не ў год прыёму ў ваенную навучальную ўстанову).

II. Залічэнне абітурыентаў.

Залічэнне абітурыентаў, якія паступаюць у ваенныя навучальныя ўстановы, праводзіцца з улікам вынікаў прафесійнага адбору па конкурсе на аснове агульнай сумы балаў, падлічанай па выніках:

1. Здачы двух уступных іспытаў (па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» або «Руская мова»  і адным прадмеце профільнага выпрабавання (па выбары абітурыента).

2. Сярэдняга бала дакумента аб адукацыі.

3. Адзнакі ў дакуменце аб адукацыі па прадмеце профільнага выпрабавання, па якім не здавалася ЦЭ або ЦТ, у адпаведнасці з выбранай групай спецыяльнасцяў (спецыяльнасцю).

III. Права на залічэнне па-за конкурсам у ваенныя навучальныя ўстановы дадаткова распаўсюджана на асоб, якія асвоілі змест адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ваенна-патрыятычнага профілю з павышаным узроўнем вывучэння адукацыйнай вобласці, тэмы, вучэбнага прадмета або вучэбнай дысцыпліны на тэрыторыі воінскіх часцей (пры наяўнасці ў дакуменце аб адукацыі адзнак не ніжэй за 6 (шасць) балаў па ўсіх вучэбных прадметах вучэбнага плана і рэкамендацыі воінскіх часцей, пры паступленні на спецыальнасці, пералікі якіх устанаўліваюцца Міністэрствам абароны (у колькасці да 30 працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму).

Выбар прафесіі афіцэра Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – гэта інвестыцыі ў будучыню!

Задумайцеся над будучыняй сёння!

Зрабіце правільны выбар! Паступайце ў ваенныя навучальныя ўстановы!


your_ways7.jpg