Галоўнае упраўленне будаўніцтва і эксплуатацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Камандаванне
Структура
Прызначэнне
Задачы
Адрас, тэлефоны
Падпарадкаваныя ўстановы
Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Работа па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у дачыненні да грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Тэлефоны «гарачай лініі» галоўнага ўпраўлення і падпарадкаваных устаноў


 Камандаванне:

- начальнік галоўнага ўпраўлення - палкоўнік Ляўшук Міхаіл Вікенцьевіч;

- намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік 1 упраўлення - падпалкоўнік Бруй Сяргей Мікалаевіч;

- начальнік 2 упраўлення - палкоўнік Ганчарык Андрэй Аляксандравіч.



 Прызначэнне

Галоўнае ўпраўленне будаўніцтва і эксплуатацыі створана з мэтай выканання кіраўніцкіх, арганізацыйных і кантралюючых функцый у сістэме будаўніча-эксплуатацыйных арганізацый Узброеных Сіл, каардынацыі іх дзейнасці і выканання функцый задаволенага органа ў адносінах да воінскіх часцей і арганізацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (далей - воінскія часці), якія знаходзяцца ў яго на кватэрным забеспячэнні.


 Задачы:

кіраўніцтва структурнымі падраздзяленнямі галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і эксплуатацыі, выкананне кіраўнічых функцый у адносінах да будаўніча-эксплуатацыйных арганізацый;

улік казарменна-жыллёвага фонду і камунальных збудаванняў, кацельна-пячнога паліва, газу і цеплавой энергіі, кватэрнай маёмасці, камунальнай тэхнікі, грашовых сродкаў, зямельных участкаў, выдзеленых для патрэб абароны аб'ектаў расліннага свету;

распрацоўка па заданнях Міністра абароны планаў раскватаравання воінскіх часцей, дыслакаваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і выдзяленне для іх казарменна-жыллёвага фонду;

кіраўніцтва і кантроль за правільнай тэхнічнай эксплуатацыяй казарменна-жыллёвага фонду і камунальных збудаванняў, кватэрнай маёмасці;

арганізацыя і кантроль за выкананнем правіл аховы працы і тэхнікі бяспекі на работах па эксплуатацыі казарменна-жыллёвага фонду і камунальных збудаванняў у будаўніча-эксплуатацыйных арганізацыях;

распрацоўка зводных перспектыўных планаў капітальнага будаўніцтва, капітальнага і бягучага рамонту казарменна-жыллёвага фонду;

распрацоўка разлікаў патрэбнасці ў кацельна-пячным паліве, газе і цеплавой электраэнергіі, зацвярджэнне і давядзенне да спажыўцоў Міністэрства абароны лімітаў расходавання паліўна-энергетычных рэсурсаў, падрыхтоўку і ўзгадненне адпаведных абгрунтаваных разлікаў на выпатрабаванне бюджэтных асігнаванняў;

распрацоўка арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па эфектыўным і эканомным выкарыстанні паліўна-энергетычных рэсурсаў і кантроль за іх выкарыстаннем;

закупка тавараў (работ, паслуг) для аб'ектаў будаўніцтва, рэканструкцыі і капітальнага рамонту ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

забеспячэнне ЭУ УС, воінскіх часцей, праз якія забяспечваюць ЭУ УС у межах выдзеленых сродкаў, матэрыяламі і абсталяваннем для капітальнага і бягучага рамонтаў казарменна-жыллёвага фонду і камунальных збудаванняў;

забеспячэнне воінскіх часцей, у межах выдзеленых сродкаў, якія забяспечваюць ЭУ УС кацельна-пячным палівам, кватэрнай маёмасцю для патрэб эксплуатацыі казарменна-жыллёвага фонду і камунальных збудаванняў;

фінансаванне ў межах выдзеленых сродкаў капітальнага будаўніцтва і капітальнага рамонту аб'ектаў, якія стаяць на ўліку ў ЭУ УС;

распрацоўка і падрыхтоўка да зацвярджэння асноўных планавых паказчыкаў і заданняў для будаўніча-эксплуатацыйных арганізацый, аналіз іх фінансава-гаспадарчай дзейнасці і падрыхтоўку заключэнняў па выніках іх работы;

арганізацыя абыходжання з аб'ектамі расліннага свету, якія растуць на землях, прадастаўленых для патрэб абароны;

кіраўніцтва і кантроль за правільным выкарыстаннем зямельных участкаў, выдзеленых для патрэб абароны;

распрацоўка праектаў пералікаў аб'ектаў капітальнага будаўніцтва, капітальнага і бягучага рамонту, іх узгадненне і прадстаўленне ва ўстаноўленым парадку на зацвярджэнне;

кантроль за будаўніцтвам, капітальным рамонтам аб'ектаў, адпаведнасцю аб'ёму, кошту і якасці выкананых работ праектам і каштарысным разлікам, будаўнічым нормам і правілам на вытворчасць і прыёмку гэтых работ нарматыўна-прававым актам па цэнаўтварэнні ў будаўніцтве;

арганізацыя ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку работы па прыёмцы ў эксплуатацыю аб'ектаў, закончаных будаўніцтвам і рамонтам, і перадачу іх адпаведным эксплуатуючым арганізацыям;

ад імя Міністэрства абароны набыццё жылых і іншых памяшканняў, аб'ектаў на рынку нерухомасці, будаўніцтва жылых памяшканняў у парадку долевага ўдзелу;

кантроль за падрыхтоўкай ЭУ УС адпаведных дакументаў для адчужэння аб'ектаў нерухомай маёмасці рэспубліканскай уласнасці;

праверка адпаведных дакументаў для адчужэння аб'ектаў нерухомай маёмасці рэспубліканскай уласнасці;

распрацоўка і давядзенне да адпаведных службовых асоб указанняў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і эксплуатацыі;

падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі галоўнага ўпраўлення будаўніцтва і эксплуатацыі.


 Адрас, тэлефоны

паштовы: 220034, Ф-2, г. Мінск, вул. Азгура, 4

прыёмная (факс) (017) 297 10 19,

начальнік галоўнага ўпраўлення - (017) 297 33 15, (017) 294-61-03

намеснік начальніка - начальнік 1 упраўлення - (017) 297 14 33,

начальнік 2 упраўлення - (017) 297 29 68.

 Падпарадкаваныя ўстановы

Дзяржаўная ўстанова «Баранавіцкае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл»

225320 Брэсцкая вобл., г. Баранавічы, вул. Дзімітрава, д.42

начальнік установы - маёр Доргуш Ігар Аляксандравіч

тэлефон (0163) 46 41 88

Дзяржаўная ўстанова «Бабруйскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл»

213817, Магілёўская вобл., г. Бабруйск, вул. Паркавая, д.70

начальнік установы - падпалкоўнік Балецкі Аляксандр Сяргеевіч

тэлефон (0225) 74 85 28

Дзяржаўная ўстанова «Барысаўскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл»

222512, г. Барысаў, вул. Л. Чалоўскай, д. 26

начальнік установы - падпалкоўнік Струк Дзмітрый Мікалаевіч

тэлефон (0177) 78 88 49

Дзяржаўная ўстанова «Мінскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных Сіл»

220031, г. Мінск, вул. Заснавальнікаў, 24

начальнік установы - палкоўнік Чараповіч Дзмітрый Віктаравіч

тэлефон (017) 264 04 40


 Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

Асабісты прыём начальнікам дзяржаўнай установы «Галоўнае ўпраўленне будаўніцтва і эксплуатацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» праводзіцца ў 1 і 3 сераду кожнага месяца з 14.00 да 20.00 у кабінеце № 212 адміністрацыйнага будынка № 3 Міністэрства абароны.

Падрыхтоўка да правядзення асабістага прыёму і матэрыялаў да яго, папярэдні запіс на прыём і папярэдняе кансультаванне ўскладзена на маёра юстыцыі Кішкевіча Аляксея Аляксандравіча, начальніка юрыдычнай службы, у выпадку яго адсутнасці на Ціткова Васіля Алегавіча, памочніка кіраўніка арганізацыі (начальніка ўпраўлення) па тэлефоне 247 10 04.

 Работа па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у дачыненні да грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

Адказныя службовыя асобы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур:

па фінансавых пытаннях:

падпалкоўнік Шылін Аляксандр Генадзьевіч, начальнік фінансава-эканамічнага аддзела (кабінет № 115), тэл. 297-19-05;

па кадравых пытаннях:

падпалкоўнік Стахіевіч Максім Мікалаевіч, намеснік начальніка арганізацыйна-планавага аддзела ГУБ і Э Узброеных Сіл Беларусь, тэл. 8017 297 10 45, (кабінет № 111);

па іншых пытаннях: па тэлефоне «гарачай лініі».