Факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання

ФАКУЛЬТЭТ СУВЯЗІ І АУТАМАТЫЗАВАНЫХ СІСТЭМ КІРАВАННЯ
11. Тэлекамунікацыйныя сістэмы Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 4 гады
12. Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм кіравання Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 4 гады
13. Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі Інжынер. Спецыяліст па кіраванню 4 гады


Начальнік факультэта — палкоўнік Ісаеў Аляксандр Аляксандравіч, тэл. 8 (017) 287-42-09.

Факультэт АСК СПА і ЭВМ быў створаны ў 1974 годзе ў Мінскім ВІЗРВ СПА, а ў 1992 годзе ператвораны ў факультэт сувязі і АСК Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча.

У цяперашні час у склад факультэта ўваходзяць: упраўленне факультэта, батальён курсантаў у складзе 5 курсаў, кафедра аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі, кафедра сувязі, навучальны палявой вузел сувязі.

Факультэт рыхтуе спецыялістаў па 3 спецыяльнасцях, тэрмін навучання па якіх складае 4 гады: «Тэлекамунікацыйныя сістэмы (эксплуатацыя)», «Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі», «Эксплуатацыя аўтаматызаваных сістэм кіравання» з кваліфікацыяй «Інжынер. Спецыяліст па кіраванню».

Выпускнікоў факультэта рыхтуюць як спецыялістаў у галіне стварэння і прымянення сістэм, сетак і комплексаў тэлекамунікацыі ваеннага прызначэння, аўтаматызаваных сістэм апрацоўкі інфармацыі і аўтаматызаваных сістэм кіравання войскамі і зброяй; інфармацыйнага забеспячэння і інфармацыйнага абслугоўвання органаў ваеннага кіравання; забеспячэння бяспекі і абароны інфармацыі ў сістэмах сувязі, аўтаматызаваных сістэмах апрацоўкі інфармацыі.

На кафедрах факультэта выкладаюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, сярод якіх адзін доктар тэхнічных навук, 14 кандыдатаў навук, адзін прафесар і 7 дацэнтаў. Актыўна ажыццяўляецца падрыхтоўка навукова-педагагічных кадраў, толькі за апошнія два года падрыхтавана 3 кандыдаты навук, у цяперашні час на кафедрах факультэта ажыццяўляецца падрыхтоўка 6 магістрантаў, 9 ад’юнктаў — суіскальнікаў вучонай ступені кандыдата навук.

Вучэбна-матэрыяльная база факультэта ўключае 25 спецыялізаваных аўдыторый з сучаснымі сродкамі сувязі і апрацоўкі інфармацыі, трэнажор для абучэння радыётэлеграфістаў, вучэбны палявы вузел сувязі з 24 ўзорамі тэхнікі сувязі, 3 камп’ютэрных класа.

Створаны унікальны на тэрыторыі СНД вучэбна-стацыянарны комплекс аўтаматызаваных сістэм кіравання, які дазваляе праводзіць абучэнне курсантаў і слухачоў працэсу баявой работы і эксплуатацыі сучасных АСК розных узроўняў.

Абучэнне курсантаў праходзіць у аўдыторыях і на тэхніцы вучэбнага палявога вузла факультэта, на базе воінскіх часцей у ходзе палігоннай і рамонтна-эксплуатацыйнай практык і іншых відаў заняткаў. У вучэбным працэсе на кафедрах факультэта шырока прымяняюцца сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. У ходзе абучэння ажыццяўляецца падрыхтоўка курсантаў як вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В», здача экзамену ў органах ДАІ з атрыманнем адпаведнага пасведчання.

На працягу перыяду абучэння на факультэце курсанты маюць магчымасць займацца навуковай працай, спортам, мастацкай самадзейнасцю, удзельнічаць у розных канферэнцыях, конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах.

Больш за 50% выпускнікоў факультэта маюць за час абучэння друкаваныя працы (выдадзеныя тэзісы дакладаў на навуковых канферэнцыях і артыкулы ў зборніку навуковых работ курсантаў акадэміі, якi выдаецца штогод). Каля 18-20% выпускнікоў з’яўляюцца ўдзельнікамі міжвузаўскiх, рэспубліканскіх і замежных навуковых канферэнцый, алімпіяд, конкурсаў, маюць адпаведныя публікацыі і дыпломы. Курсанты факультэта актыўна займаюцца рацыяналізатарскай і вынаходніцкай дзейнасцю, выконваюць навукова-даследчыя работы. Штогод выдаецца каля 20 сведчанняў і аўтарскіх пасведчанняў на рацыяналізатарскія прапановы, карысныя мадэлі і вынаходкі.

Па выніках агляду спартыўна-масавай работы і спартакіяды акадэміі факультэт пастаянна займае лідзіруючае месца. Многія курсанты ўдзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных спартыўных спаборніцтвах, становяцца кандыдатамі ў майстры і майстрамі спорту, у тым ліку міжнароднага класа.

На факультэце шырока развіта мастацкая самадзейнасць, курсанты пастаянна прымаюць удзел у акадэмічных, гарадскіх і рэспубліканскіх мерапрыемствах, з’яўляюцца прызёрамі розных конкурсаў.

Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на розных першасных афіцэрскіх пасадах, у тым ліку: камандзір узвода сувязі; камандзір радыёўзвода; камандзір тэлеграфнага ўзвода засакрэчанай сувязі; камандзір тэлефоннага ўзвода; старэйшы інжынер (інжынер) вузла сувязі; начальнік сувязі зенітна-ракетнага дывізіёна; начальнік разліку; начальнік аддзялення баявога кіравання каманднага пункта зенітна-ракетнай брыгады (палка); начальнік аддзялення комплексу сродкаў аўтаматызацыі падраздзяленняў аўтаматызаваных сродкаў кіравання радыётэхнічнымі сродкамі супрацьпаветранай абароны; камандзір роты; начальнік аддзялення прыёмнага (перадавальнага) цэнтра стацыянарнага вузла сувязі; начальнік змены комплексу сродкаў аўтаматызацыі; інжынер баявога кіравання каманднага пункта зенітна-ракетнай брыгады (палка); начальнік восьмага аддзялення; зменны інжынер; інжынер (старэйшы інжынер) комплексу сродкаў аўтаматызацыі і інш.

На факультэце прайшлі падрыхтоўку спецыялісты для ўзброеных сіл 12 замежных дзяржаў.