Задачы

logo

Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь — структурны элемент ваеннай арганізацыі дзяржавы, які прызначаны для забеспячэння ваеннай бяспекi i ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Асноўныя задачы Узброеных Сіл ў мірны час:

  • Падтрымка баявога патэнцыялу, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў (сіл) на ўзроўні, які забяспечвае адбіццё нападу лакальнага маштабу;
  • Забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі сваёй дзейнасці;
  • Папярэджваючае выкрыццё падрыхтоўкі нападу на Рэспубліку Беларусь;
  • Абарона і ахова Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы;
  • Стварэнне многафункцыянальных абарончых сістэм з мэтай комплекснага вырашэння задач забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь;
  • Усебаковая падрыхтоўка да правядзення воінскай мабілізацыі;
  • Гатоўнасць да стратэгічнага разгортвання ў рамках пераводу краіны ва умовах ваеннага часу;
  • Выкананне праграм і планаў аператыўнай, баявой і мабілізацыйнай падрыхтоўкі, укараненне ў вучэбна-баявую практыку войскаў новых форм і спосабаў вядзення баявых дзеянняў, новых ваенных тэхналогій;
  • Утрыманне ўзбраення і ваеннай тэхнікі ў стане пастаяннай тэхнічнай гатоўнасці да баявога прымянення;
  • Удасканаленне супрацьпаветранай абароны як адзінай баявой абарончай сістэмы Саюзнай дзяржавы;
  • Падтрыманне на высокім узроўні маральна-псіхалагічнага стану асабовага складу.

У мірны час Узброеныя Сілы выконваюць задачы па забеспячэнню ваеннай бяспекі і ўзброенай абароне Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэта, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці сумесна з іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі.

Асноўныя задачы Узброеных Сіл у ваенны час:

  • узброеная абарона Рэспублікі Беларусь;
  • адбіццё нападу ў любых умовах стратэгічнай абстаноўкі як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзнікаў;
  • нанясенне паражэння праціўніку і стварэнне перадумоваў для спынення ваенных дзеянняў (заключэнне міру) на ўмовах, якія не супярэчаць інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

У ваенны час ў цэлях забеспячэння ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэта, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці на аснове адзінага стратэгічнага планавання ажыццяўляецца цэнтралізаванае прымяненне Узброеных Сіл сумесна с іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі ў адпаведнасці з іх функцыямі, якія вызначаны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.