logo

Сухапутныя войскі

У Рэспубліцы Беларусь Сухапутныя войскі з’яўляюцца самым шматлікім і рознабаковым па баявым складзе відам Узброеных Сіл. Яны валодаюць вялікай агнявой і ўдарнай магутнасцю, высокай манеўранасцю і самастойнасцю.

Сухапутныя войскі прызначаны для вырашэння задач па адбіццю ўдараў праціўніка і яго разгрому ў выпадку развязвання ім агрэсіі. Выкарыстоўваючы абаронныя магчымасці, Сухапутныя войскі ў стане эфектыўна весці барацьбу з наземным і паветраным праціўнікам ва ўзаемадзеянні з Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны.

Сухапутныя войскі складаюцца з родаў войскаў і спецыяльных войскаў. Роды войскаў і спецыяльныя войскі ў залежнасці ад характару задач, якія яны выконваюць, маюць уласцівыя ім узбраенне, ваенную тэхніку і арганізацыю.

Для вырашэння баявых задач Сухапутныя войскі маюць у сваім складзе механізаваныя злучэнні, ракетныя войскі і артылерыю, воінскую СПА, спецыяльныя войскі, часці і ўстановы тылавога і тэхнічнага забеспячэння.

Задачы Сухапутных войскаў у мірны час:

  • Падтрыманне баявога патэнцыялу, баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці органаў кіравання, злучэнняў, воінскіх часцей і ўстаноў Сухапутных войскаў на ўзроўні, які забяспечвае адбіццё нападу лакальнага маштабу;
  • Забеспячэнне пераводу войскаў з мірнага на ваенны час ва ўстаноўленыя тэрміны для выканання задач па адбіццю агрэсіі суперніка;
  • Нясенне баявога дзяжурства вылучанымі сіламі і сродкамі;
  • Падрыхтоўка органаў кіравання і войскаў да вядзення баявых дзеянняў і выканання іншых задач у адпаведнасці з іх прызначэннем;
  • Стварэнне і ўтрыманне запасаў узбраення, ваеннай тэхнікі і матэрыяльных сродкаў у аб’ёмах, якія забяспечваюць гарантаванае рашэнне задач, якія стаяць перад Сухапутнымі войскамі;
  • Удзел у ліквідацыі наступстваў аварый, катастроф і стыхійных бедстваў;
  • Падтрыманне на высокім узроўні маральна-псіхалагічнага стану асабовага складу.

Задачы Сухапутных войскаў у ваенны час:

  • Выкананне задач па плану стратэгічнага разгортвання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;
  • Лакалізацыя (спыненне) магчымых ваенных канфліктаў, адбіццё агрэсіі праціўніка боегатовымі ў мірны час часцямі Сухапутных войскаў, а пры неабходнасці — з адмабілізаваннем злучэнняў і часцей;
  • Адбіццё нападу ў любых умовах стратэгічнай абстаноўкі як самастойна, так і сумесна з узброенымі сіламі саюзнікаў;
  • Правядзенне сумесна з ВПС і войскамі СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (пры ўдзеле узброеных сіл краін СНД, якія падпісалі Дагавор аб калектыўнай бяспецы) абарончых і контрнаступальнай аперацый па разгрому агрэсара;
  • Нанясенне паражэння праціўніку і стварэнне перадумоў да спынення ваенных дзеянняў;
  • Фарміраванне і падрыхтоўка рэзерваў, папаўненне страт войскаў у асабовым складзе, узбраенні і ваеннай тэхніцы па спецыяльнасцях і наменклатуры Сухапутных войскаў.

Аснову Сухапутных войскаў складаюць аператыўныя групіроўкі на Заходнім і Паўночна-заходнім аперацыйных кірунках, якія здольны ва ўмовах мірнага часу выканаць задачы па лакалізацыі і нейтралізацыі ўзброенага канфлікту, а пры неабходнасці весці лакальную вайну, забяспечваючы своечасовае аператыўна-стратэгічнае разгортванне ўсіх Узброеных Сіл, усёй ваеннай арганізацыі дзяржавы .

Арганізацыйна Сухапутныя войскі складаюцца з аператыўных групіровак войскаў, злучэнняў, воінскіх часцей родаў войскаў і спецыяльных войскаў, навучальных і іншых воінскіх часцей.