Асновы ваеннай палітыкі

Асновы ваеннай палітыкі Рэспублікі Беларусь

Ваенная палітыка - складовая частка агульнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у галіне ваеннага будаўніцтва і забеспячэння ваеннай бяспекі, якая непасрэдна звязана са стварэннем ваеннай арганізацыі дзяржавы.

Ваенная палітыка Рэспублікі Беларусь з'яўляецца неабходным і важным элементам агульнапалітычнай і знешнепалітычнай дзейнасці, якая накіравана на забеспячэнне нацыянальнай бяспекі дзяржавы, прадухіленне войнаў і ўзброеных канфліктаў, умацаванне стратэгічнай стабільнасці.

Ваенная палітыка вызначаецца з улікам нацыянальных інтарэсаў дзяржавы, яе ваенных, эканамічных, сацыяльных, дыпламатычных і іншых магчымасцяў.

У Рэспубліцы Беларусь асновы ваеннай палітыкі афіцыйна выкладзены ў Ваеннай дактрыне Рэспублікі Беларусь (зацверджана 3 студзеня 2002 г.) і рэалізуюцца ў практыцы будаўніцтва Узброеных Сіл.

Рэспубліка Беларусь:

не выстаўляе ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да іншых дзяржаў і не прызнае такіх прэтэнзій з боку іншых дзяржаў;

паважае палітычную незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт іншых краін і прызнае іх права вырашаць пытанні забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў адпаведнасці са сваімі інтарэсамі без нанясення шкоды бяспецы іншых дзяржаў;

выступае за вырашэнне ўсіх міждзяржаўных супярэчнасцяў выключна шляхам перагавораў на ўзаемапрымальнай аснове;

садзейнічае збалансаванаму скарачэнню ўзбраення на еўрапейскім кантыненце ў рамках абавязацельстваў, якия вызначаны міжнароднымі пагадненнямі і дагаворамі;

выключае аднабаковае скарачэнне ўзбраення на шкоду ваеннай бяспекі дзяржавы, дапускаючы яго толькі з улікам сваіх эканамічных магчымасцяў і аб'ектыўнай мэтазгоднасці для забеспячэння неабходнага ўзроўню абараназдольнасці.

Асноўнымі мэтамі ваеннай палітыкі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі, прадухіленне пагрозы развязвання вайны і забеспячэнне гарантыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад магчымых ваенных пагроз.

Ваенная палітыка Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе прызначаецца для:

падтрымання абароннага патэнцыялу краіны на ўзроўні, адэкватным патэнцыйным вайсковым пагрозам, якия иснуюць, з улікам эканамічных магчымасцяў краіны і наяўных рэсурсаў;

прадухілення буйнамаштабных ваенных сутыкненняў на сусветнай арэне і ў рэгіёне;

выканання міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь па аказанню ваеннай дапамогі саюзным з ёй краінам;

забеспячэння дзеянняў Савета Бяспекі ААН, іншых міжнародных арганізацый па падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі на магчыма больш ранняй стадыі развіцця пагрозлівай сітуацыі або канфлікту.

Мэта і прызначэнне ваеннай палітыкі Рэспублікі Беларусь адпавядаюць палажэнням Статута ААН, Хельсінскім пагадненням 1975 і 1992 гадоў, Парыжскай хартыі 1990 года, Стамбульскай Хартыі 1999 года і іншым міжнародным дагаворам, пагадненням і дамоўленасцям.