Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Начальнік Галоўнага штаба - першы намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА

Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА

Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА – начальнік авіяцыі

Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА па ідэалагічнай рабоце - начальнік упраўлення

Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА па ўзбраенню - начальнік упраўлення

Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА па тыле – начальнік упраўлення

Камандаванне ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з’яўляецца органам ваеннага кіравання віда Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які ажыццяўляе кіраўніцтва штодзённай дзейнасцю, аператыўнай і баявой падрыхтоўкай органаў ваеннага кіравання, злучэнняў і воінскіх часцей ВПС і войскаў СПА, навучэннем і выхаваннем ваеннаслужачых ВПС і войскаў СПА.

Асноўнымі задачамі камандавання ВПС і войскаў СПА з’яўляюцца:

  • Падтрыманне неабходнай баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці і баяздольнасці ВПС і войскаў СПА;
  • Арганізацыя і кантроль за нясеннем баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне дзяржавы;
  • Непасрэднае кіраўніцтва штодзённай дзейнасцю ВПС і войскаў СПА;
  • Падрыхтоўка прапаноў Міністру абароны Рэспублікі Беларусь па арганізацыі ўзаемадзеяння з міністэрствамі і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі па пытаннях аператыўнага абсталявання тэрыторыі рэспублікі Беларусь, камунікацый, транспарту да выканання задач абароны;
  • Падрыхтоўка прапаноў па рэалізацыі міжнародна-дамоўных абавязательстваў.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці камандавання ВПС і войскаў СПА з’яўляюцца:

  • Арганізацыя аператыўнай і баявой падрыхтоўкі;
  • Арганізацыя службы войскаў і кантроль за яе станам;
  • Арганізацыя ідэалагічнай работы, умацаванне воінскай дысцыпліны і правапарадку, забеспячэнне бяспекі ваеннай службы падтрыманне статутнага парадку;
  • Ваенна-навуковая работа;
  • Прававое забеспячэнне дзейнасці, распрацоўка прававых актаў;
  • Арганізацыя і забеспячэнне бяспекі палётаў авіяцыі;
  • Арганізацыя эксплуатацыі, захавання і рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі;
  • Удасканаленне вучэбнай матэрыяльнай базы;
  • Арганізацыя аховы навакольнага асяроддзя ў пунктах пастаяннай дыслакацыі;
  • Арганізацыя і кіраўніцтва работай па падрыхтоўке, падбору і расстаноўке кадраў.

«Прамыя тэлефонныя лініі» ў камандаванні ВПС і войскаў СПА

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2011 г. № 854 «Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» і Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2011 г. № 644 «Аб некаторых пытаннях арганізацыі «прямых тэлефонных ліній» і «гарачых ліній» у камандаванні Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны «прамыя тэлефонныя лініі» па меры неабходнасці, але не радзей аднаго раза ў квартал, праводзіць камандуючы ВПС і войскамі СПА, або па яго даручэнню іншая службовая асоба па пытаннях, якія адносяцца да яго кампетэнцыі.

Інфармацыя аб номеры тэлефона, даце і часе правядзення ў камандаванні ВПС і войскаў СПА «прамой тэлефоннай лініі» будзе размяшчацца загадзя праз «Белорусскую военную газету. Во славу Родины» і партал Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

«Гарачыя лініі» праводзяць у апошнюю пятніцу кожнага месяца з 14.00 да 16.00 начальнікі адпаведных структурных падраздзяленняў камандавання ВПС і войскаў СПА:

  • Ва ўпраўленні ідэалагічнай работы камандавання ВПС і войскаў СПА — па тэлефоне 8 (017) 287-92-96;
  • Ва ўпраўленні тылу камандавання ВПС і войскаў СПА — па тэлефоне 8 (017) 287-90-95;
  • У арганізацыйна-мабілзацыйным упраўленні Галоўнага штаба ВПС і войскаў СПА — па тэлефоне 8 (017) 287-92-22;
  • Ва ўпраўленні кадраў камандавання ВПС і войскаў СПА — па тэлефоне 8 (017) 287-91-23;
  • У юрыдычным аддзеле камандавання ВПС і войскаў СПА — па тэлефоне 8 (017) 287-90-73.