Жмакін Эдуард Мікалаевіч

Падлалкоўнік
Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА па ідэалагічнай рабоце - начальнік упраўлення

Скачать фото

Намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА па ідэалагічнай рабоце - начальнік упраўлення

Намеснік камандуючага па ідэалагічнай рабоце - начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны

Падпалкоўнік Жмакін Эдуард Мікалаевіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1981 года ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці.

Пасля заканчэння ў 2003 годзе ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» службу праходзіў на пасадах: старшага лётчыка, намесніка камандзіра авіяцыйнага звяна, намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце авіяцыйнай эскадрыллі 927-й знішчальнай авіяцыйнай базы Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.

Прайшоўшы навучанне на камандна-штабным факультэце ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь», з 2011 года службу працягнуў на пасадах намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце авіяцыйнай эскадрыллі 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны, намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоцеі авіяцыйнай эскадрыллі 206-га цэнтра падрыхтоўкі лётнага складу Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны, намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце авіяцыйнай эскадрыллі, намесніка камандзіра па ідэалагічнай рабоце – начальніка аддзялення ідэалагічнай работы 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы абароны.

З 2022 года - слухач факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

У красавіку 2024 года назначаны на пасаду намесніка камандуючага па ідэалагічнай рабоце - начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.