Факультэт Генеральнага штаба

Факультэт Генеральнага штаба

Гiстарычная даведка
Асноўныя задачы факультэта
Структура
Кiраўнiцтва
Атрыбуты сiмволiкi
Дзейнасць факультэта
Кантакты
Архiў публiкацый

Гiстарычная даведка
Факультэт Генеральнага штаба

Урачыстае адкрыццё факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, створанага ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавiка 2006 г. № 178, адбылося напярэдаднi 1 верасня 2006 г. на базе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. У цырымоніі адкрыцця факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл прынялі ўдзел Міністр абароны генерал-палкоўнік Мальцаў Л.С.), намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Шалёў М.М., кіраўнікі сілавых ведамстваў.

Партноў Ю.В.

Першым начальнікам факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» быў назначаны кандыдат ваенных навук генерал-маёр запасу Партноў Ю.В.

Адкрыццё факультэта з’яўляецца знамянальнай вяхой у гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, бо са з’яўленнем дадзенага факультэта завяршылася стварэнне поўнага цыкла падрыхтоўкі ваенных кадраў у нацыянальнай сістэме ваеннай адукацыі. З гэтага часу генералы і афіцэры беларускай арміі маюць магчымасць прайсці айчынную вышэйшую школу ўдасканалення свайго ваенна-прафесійнага майстэрства.

Факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл забяспечвае падрыхтоўку прафесійнай ваеннай эліты, здольнай камандаваць злучэннямі, аб’яднаннямі і відамі Узброеных Сіл, кіраваць упраўленнямі цэнтральнага апарату Міністэрства абароны і Генеральнага штаба ў сучасных умовах.

На падставе Статута ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» загадам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 200 зацверджана Палажэнне аб факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл, якое вызначыла прызначэнне і асноўныя задачы факультэта, функцыі яго структурных падраздзяленняў, парадак арганізацыі вучэбнай, метадычнай, навуковай і ідэалагічнай работы.

У 2008 годзе адбыўся першы выпуск генералаў і афіцэраў, якія завяршылі навучанне на факультэце Генеральнага штаба, – гэта знамянальная падзея ў жыцці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і сведчанне практычнага завяршэння рэалізацыі поўнага цыкла падрыхтоўкі ваенных кадраў у нацыянальнай сістэме ваеннай адукацыі.

Ужо сёння назапашаны на факультэце вопыт у сістэме падрыхтоўкі ваенных кадраў выклікае цікавасць у многіх краінах. У прыватнасці, акрамя беларускіх ваеннаслужачых з 2008 года да заняткаў на факультэце Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь прыступілі прадстаўнікі ўзброеных сіл іншых дзяржаў.

З 01 жніўня 2017 года факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл ажыццяўляе падрыхтоўку афіцэраў аператыўна-стратэгічнага і аператыўна-тактычнага ўзроўняў.

У адпаведнасці з загадам начальніка УА «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» ад 10.12.2008 «Аб устанаўленні Дня факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл» 22 сакавіка з’яўляецца Днём факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

Падрыхтоўка:

  • вышэйшых і старшых афіцэраў аператыўна-стратэгічнага (стратэгічнага) звяна кіравання для Узброеных Сіл, воінскіх фарміраванняў і дзяржаўных органаў па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і ваеннае кіраванне»;

  • афіцэраў аператыўна-тактычнага звяна кіравання для Узброеных Сіл, воінскіх фарміраванняў па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцей, спецыялізацыях, прафілізацыях), устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

  • замежных ваеннаслужачых (сумесна або асобна) у вочнай (завочнай) форме атрымання адукацыі ў адпаведнасці з заключанымі кантрактамі аб навучанні;

  • навукова-педагагічных і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі і павышэнне іх кваліфікацыі;

  • перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі службовых асоб дзяржаўных органаў у галіне ваеннай бяспекі;

  • ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Ваеннай акадэміяй Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь па правядзенні сумесных навуковых даследаванняў, павышэнні кваліфікацыі прафесарска-выкладчыцкага складу, арганізацыі навучальнага працэсу і падрыхтоўкі слухачоў.

Ажыццяўленне:

  • вучэбнай, вучэбна-метадычнай работы;

  • навуковай работы, у тым ліку навуковых даследаванняў па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі, будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл.

Структура
Структура
Кiраўнiцтва





Начальнік факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл

Клішэвіч Андрэй Уладзіміравіч

Васкабойны Мікалай Аляксеевіч

Намеснік начальніка факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, палкоўнік

Багадзель Андрэй Пятровіч

Намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, палкоўнік

Мельнік Уладзімір Рыгоравіч

Намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл, палкоўнік


 

Атрыбуты сiмволiкi

Геральдычны знак
Геральдычны знак факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл
Нарукаўны знак
Нарукаўны знак для афіцэраў, прафесарска-выкладчыцкага складу і слухачоў аператыўна-стратэгічнага ўзроўня факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл





Нарукаўны знак для слухачоў аператыўна-тактычнага ўзроўня факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл
Нагрудны знак
Нагрудны знак прыналежнасці да факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл

Дзейнасць факультэта
Дзейнасць факультэта
Кантакты

Адрас: 220103, г.Мінск, вул. Славінскага, 4

Нумар тэлефона дзяжурнай службы: (8-017) 267-25-87

Адрас электроннай пошты: fgsh@tut.by


Архiў публiкацый

2006 год:
Беларусь будет готовить военных стратегов

2008 год:
Звездные дипломы

2009 год:
Факультет будущих генералов

2010 год:
В добрый путь, офицеры!

2011 год:
Золотой фонд армии
Военными профессионалами вправе гордиться государство!
Где учат науке побеждать
На фундаменте традиций
Факультету Генерального штаба - пять лет
Продолжая традиции высшей военной школы

2012 год:
Факультету Генерального штаба вооруженных сил - 6 лет: впереди новые рубежи
Последняя высота
Судьбе навстречу 

2013 год:
Равнение на лучших
Кафедре военной стратегии — семь лет 
«Здесь только две дороги: быть хорошим офицером или солдатом»
Кузница кадров оперативного искусства
Школа для будущих генералов
Свежие интеллектуальные силы

2014 год:
К вопросу о подготовке специалистов для органов Министерства по чрезвычайным ситуациям высшего уровня
Межвузовское Партнерство В Подготовке Специалистов Государственного И Военного Управления
Пути повышения подготовки должностных лиц органов управления сил обеспечения национальной безопасности государства
Подготовка иностранных военнослужащих в высших военных учебных заведениях и военно-учебных центрах СССР (до 1991 г.) и Республики Беларусь (начиная с 1992 г.)
Совершенствование подготовки офицерских кадров оперативно-стратегического звена в системе высшего военного образования Республики Беларусь
Факультет Генерального штаба: в ногу со временем
Факультет Генерального штаба Вооруженных Сил: Честь имею!

2015 год:
Кузница военных кадров высшей пробы
Кузница армейских профессионалов
Надёжная система обороны

2016 год:
Госсекретарь посетил факультет Генерального штаба Вооружённых Сил
Факультету Генерального штаба —10 лет
Фактор безопасности
В ответе за судьбу народа

2017 год:
Храня и приумножая традиции
«О судьбе своей не жалею»
С юбилеем, Владимир Тихонович!
И золото погон, и звон медалей…

2018  год
Новые назначения
Спасибо за службу и труд!
Военная элита Беларуси получает пополнение
 
2019 год:
С юбилеем!
Инновационные подходы в обучении
На факультете Генерального штаба Вооружённых Сил
У слушателей — ритуал посвящения