Муравейка Павел Мікалаевіч нарадзіўся 26 верасня 1971 года ў горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, беларус.
У 1992 годзе скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча (з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём) і ў далейшым ваенную службу праходзіў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, начальніка штаба - намесніка камандзіра мотастралковага батальёна, камандзіра батальёна.
Пасля заканчэння ў 2001 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём) ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аддзела (планавання) аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, старшага афіцэра, начальніка групы, начальніка арганізацыйна-аналітычнай групы галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка аддзела галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У 2008 годзе скончыў дзяржаўную адукацыйную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі "Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі" (з дыпломам з адзнакай і з залатым медалём) і ў далейшым ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка ўпраўлення, намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення, першага намесніка начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
20 чэрвеня 2013 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь назначаны намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення.
10 лютага 2022 года назначаны першым намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.
23 мая 2024 года генерал-маёр Павел Муравейка назначаны начальнікам Генеральнага штаба - першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь.
Падпарадкаваныя органы ваеннага кіравання
Галоўнае аператыўнае ўпраўленне
Галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне
Упраўленне тэрытарыяльнай абароны
Упраўленне сувязі
Упраўленне ракетных войскаў і артылерыі
Упраўленне інжынерных войскаў
Упраўленне радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай абароны і экалогіі
Упраўленне радыёэлектроннай барацьбы
Навігацыйна - тапаграфічнае ўпраўленне
Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Упраўленне Узброеных Сіл па выкарыстанні паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь
Упраўленне Узброеных Сіл па рэгуляванні дзейнасці дзяржаўнай авіяцыі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная установа «Узорнапаказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
Кіналагічны цэнтр Узброеных Сіл
Ваенныя камендатуры Узброеных Сіл
Дзяржаўная установа «Навукова-даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»