Галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Адрас: 220034, г. Мінск, вул. Камуністычная, 1.

Тэлефоны дзяжурнай службы: 8 (017) 297–16–63, 8 (017) 297–18–77;


Расюк Андрэй Іванавіч

Палкоўнік

Начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення-намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл


Кароткая гістарычная даведка

Галоўнае арганізацыйна–мабілізацыйнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з'яўляецца правапераемнікам, годным прадаўжальнікам і захавальнікам традыцый арганізацыйна – мабілізацыйнага ўпраўлення штаба Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі і вядзе сваю гісторыю ад мабілізацыйна-аператыўнага аддзела штаба Заходняй ваеннай акругі, сфармiраванага ў студзені – лютым 1919 г.

Структура арганізацыйных і мабілізацыйных падраздзяленняў пасля неаднаразова ўдасканальвалася, захоўваючы пры гэтым назву і функцыянальныя задачы, вызначаныя загадам РВС СССР ад 31 кастрычніка 1924 г. № 1333, у якім вызначалася арганізацыйную і мабілізацыйную структуры штаба зліць у арганізацыйна-мабілізацыйную структуру.

Пераломным у гісторыі кіравання, як і для ўсіх Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, стаў 1992 год. У адпаведнасці з загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь з 1 чэрвеня 1992 г. штаб і ўпраўленнi Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі былі ператвораны ў ўпраўленнi і штаб Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. У склад штаба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, разам з іншымі ўпраўленнямі, увайшло і арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне.

У студзені 1993 г. зацверджаны новы штат Міністэрства абароны, у адпаведнасці з якім штаб Міністра абароны быў ператвораны ў Галоўны штаб Узброеных Сіл, дзе арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне стала адным з вядучых упраўленняў.

Са стварэннем у 2001 г. Генеральнага штаба Узброеных Сіл, ўпраўленне было рэарганізавана ў галоўнае арганізацыйна-мабілізацыйнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2012 года № 151 устаноўлена дата гадавога свята галоўнага арганізацыйна – мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл — 31 кастрычніка.

Інфармацыя аб графіку і Парадку прыёму грамадзян

Асабісты прыём наведвальнікаў начальнікам галоўнага арганізацыйна-*мабілізацыйнага ўпраўлення – намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па асабістых пытаннях праводзіцца ў рабочым парадку, па кадравых пытаннях — штотыдзень у панядзелак.

Запісацца на асабісты прыём можна ў працоўныя дні з 9.00 да 18.00 па тэлефонах: 8 (017) 297-11-76 або 8 (017) 297-17-95.

"Гарачая лінія" ў галоўным арганізацыйна-мабілізацыйным упраўленні Генеральнага штаба Узброеных Сіл праводзіцца ў другі аўторак кожнага месяца з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 8 (017) 297-17-95.

Кансультацыя па пытаннях прызыву

У ходзе правядзення чарговага прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, Генеральным штабам Узброеных Сіл арганізуецца правядзенне кансультацый грамадзян па пытаннях прызыву.

Неабходную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8 (017) 297-17-81, 8 (017) 297-18-92 штодня (акрамя выхадных і святочных дзён) з 15.00 да 17.00.

Спіс ваенных камісарыятаў Рэспублікі Беларусь