Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл

220034, г. Мінск, вул. Камуністычная, 1, тэлефон дзяжурнага па ўпраўленні - (017) 297 10 07

Прызначэнне ўпраўлення

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і прызначана для рэалізацыі ўпраўленчых функцый Генеральнага штаба па:

• ажыццяўленні ўзаемадзеяння са службовымі асобамі органаў ваеннага ўпраўлення, іншых войск і воінскіх фарміраванняў у частцы, якая датычыцца аналізу ваенна-палітычнай і ваенна-стратэгічнай абстаноўкі, ацэнкі характару і ўзроўню ваенных пагроз Рэспубліцы Беларусь;

• вызначэнні тэндэнцый развіцця сродкаў узброенай барацьбы, форм і спосабаў вядзення ваенных дзеянняў, асноўных напрамкаў развіцця ваеннай стратэгіі і аператыўнага мастацтва;

• распрацоўцы новых форм і спосабаў прымянення Узброеных Сіл, а таксама тэарэтычных пытанняў павышэння абараназдольнасці дзяржавы.

Асноўныя задачы ўпраўлення

1. Арганізацыя функцыянавання ва Узброеных Сілах і ўдасканаленне сістэмы інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння ў інтарэсах фарміравання дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны, распрацоўкі новых форм і спосабаў прымянення Узброеных Сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў;

2. Збор інфармацыі аб змяненні ролі ваеннай сілы ў вырашэнні сучасных міждзяржаўных і ўнутрыдзяржаўных канфліктаў, якая знаходзіцца ў дактрынальных дакументах замежных дзяржаў (кааліцый дзяржаў);

3. Аналіз:

- сусветных тэндэнцый выкарыстання ваеннай сілы ў вырашэнні міждзяржаўных і ўнутрыдзяржаўных канфліктаў, іх рэалізацыі пры распрацоўцы новых форм і спосабаў прымянення Узброеных Сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў з мэтай узброенай абароны дзяржавы;

- зместу і накіраванасці ваенных дактрын, стратэгічных канцэпцый замежных дзяржаў і іх кааліцый (у тым ліку - удзельнікаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы) у інтарэсах вызначэння іх уплыву на характар і ўзровень ваеннай небяспекі Рэспубліцы Беларусь;

- вынікаў дзеянняў службовых асоб органаў ваеннага ўпраўлення і войск (сіл) у ходзе мерапрыемстваў па аператыўнай падрыхтоўцы, якія праводзяцца ў маштабе Узброеных Сіл;

- вынікаў апрабацыі форм прымянення Узброеных Сіл, іншых войск і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь, рэгіянальнай групоўкі войск (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, спосабаў дзеянняў войск (сіл) (на падставе вынікаў падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні).

4. Падрыхтоўка:

- прапаноў кіраўніцтву Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэалізацыі перспектыўных форм прымянення Узброеных Сіл і спосабаў вядзення ваенных дзеянняў;

- разбораў мерапрыемстваў па аператыўнай падрыхтоўцы, якія праводзяцца ў маштабе Узброеных Сіл;

- асноўных палажэнняў Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь, праектаў заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь (іх састаўных частак) па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны;

- інфармацыйна-даведачных матэрыялаў (аглядаў) для службовых асоб са складу кіраўніцтва Узброеных Сіл, камандуючых Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны, сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, начальнікаў структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Узброеных Сіл, камандуючых войскамі аператыўных камандаванняў па пытаннях, якія датычацца распрацоўкі і рэалізацыі ваеннай палітыкі Рэспублікі Беларусь, удасканалення форм прымянення Узброеных Сіл і спосабаў вядзення ваенных дзеянняў.

5. Арганізацыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння са службовымі асобамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага ўпраўлення па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю ўпраўлення;

6. Збор інфармацыі і вядзенне гістарычнага фармуляра Узброеных Сіл.