Упраўленне тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл

Адрас: 220034, г. Мінск, вул. Камуністычная, 1.

Тэлефон: (017) 297-16-55 (дзяжурны).


Страшынскі Дзмітрый Аронавіч

Палкоўнік

Начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь


Асноўнымі задачамі ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл з'яўляюцца:

* падрыхтоўка тэрытарыяльнай абароны, кіраўніцтва яе разгортваннем і вядзеннем;

* арганізацыя будаўніцтва і развіцця сістэмы тэрытарыяльнай абароны;

* каардынацыя дзейнасці ў складзе дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый, органаў ваеннага ўпраўлення Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў пры выкананні задач тэрытарыяльнай абароны, забеспячэнні тэрытарыяльных войскаў узбраеннем, ваеннай і спецыяльнай тэхнікай, боепрыпасамі, ваенна-тэхнічнай маёмасцю і запасамі матэрыяльных сродкаў, вядзенні кадравай работы;

* вызначэнне аб'ёмаў і парадку стварэння (назапашвання), захоўвання і размеркавання ў мірны час запасаў узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, боепрыпасаў, ваенна-тэхнічнай маёмасці і матэрыяльных сродкаў для тэрытарыяльных войскаў;

* ажыццяўленне кантролю за станам мабілізацыйнай гатоўнасці тэрытарыяльных войскаў, а таксама іншых сіл тэрытарыяльнай абароны праз адпаведныя дзяржаўныя органы;

* распрацоўка ва ўстаноўленым парадку ў межах кампетэнцыі Генеральнага штаба распарадчых дакументаў у галіне тэрытарыяльнай абароны, абавязковых для выканання ў рэспубліканскіх органах дзяржаўнага ўпраўлення, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, іншых арганізацыях, а таксама ажыццяўленне кантролю за іх выкананнем;

* падрыхтоўка праектаў прававых актаў па пытаннях тэрытарыяльнай абароны.

Кароткая гістарычная даведка

У адпаведнасці з дырэктывай Міністра абароны Рэспублікі Беларусь «Аб правядзенні арганізацыйна-штатных мерапрыемстваў ва Узброеных Сілах і транспартных войсках у 2011 годзе» ад 31 сакавіка 2011 г. № Д-03 з 1 верасня ў структуры Генеральнага штаба Узброеных Сіл сфарміравана ўпраўленне тэрытарыяльнай абароны. Аснову ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны склаў афіцэрскі састаў камандавання і Галоўнага штаба Сухапутных войскаў Рэспублікі Беларусь, які мае вопыт практычнай работы па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны.

7 верасня 2011 г. загадам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь № 262 было зацверджана Палажэнне аб упраўленні тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл.

Зараз упраўленне тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл працягвае выконваць задачы па будаўніцтве і развіцці тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, каардынуе дзейнасць мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па пытаннях тэрытарыяльнай абароны, арганізуе падрыхтоўку службовых асоб органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны і асобавага складу тэрытарыяльных войскаў.

Гадовае свята – Дзень упраўлення тэрытарыяльнай абароны Генеральнага штаба Узброеных Сіл – 1 верасня (устаноўлены загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2012 г. № 6).