Упраўленне супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ Узброеных Сіл

Мінкевіч Антон Пятровіч

Палкоўнік

Начальнік упраўлення - галоўны інспектар па пажарным наглядзе ўпраўлення супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ Узброеных Сіл.


У дадзены момант упраўленню супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ Узброеных Сіл вызначаны задачы, асноўнымі з якіх з'яўляюцца:

правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне прафілактыкі, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, кіраўніцтва тушэння пажараў на аб'ектах Узброеных Сіл;

збор, аналіз і падрыхтоўка прапаноў па пытаннях пажарнай прафілактыкі, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на аб'ектах Узброеных Сіл, распрацоўка прававых актаў Міністэрства абароны і іншых службовых дакументаў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі жывучасці аб'ектаў, супрацьпажарнай абароны, аварыйна-выратавальных работ і мясцовай;

кантроль, за станам супрацьпажарнай абароны на аб'ектах Узброеных Сіл і падтрыманнем у пастаяннай гатоўнасці да прымянення сіл і сродкаў, якія прыцягваюцца для ліквідацыі надзвычайных сітуацый;

метадычнае кіраўніцтва службамі і падраздзяленнямі супрацьпажарнай абароны, мясцовай абароны ва Узброеных Сілах;

арганізацыя ўзаемадзеяння Міністэрства абароны па пытаннях супрацьпажарнай абароны, аварыйна-выратавальных работ і мясцовай абароны з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання;

распрацоўка праектаў прававых актаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях арганізацыі супрацьпажарнай абароны, аварыйна-выратавальных работ і мясцовай абароны;

удзел у арганізацыі абароны асабовага складу, аб'ектаў і матэрыяльных сродкаў Узброеных Сіл, насельніцтва ваенных гарадкоў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый тэхнагеннага, экалагічнага і прыроднага характару ў мірны і ваенны час.