Упраўленне прававога забеспячэння Міністэрства абароны

Саута Сяргей Анатольевіч 

Палкоўнік юстыцыі

Начальнік упраўлення прававога забеспячэння Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

 

Асноўнымі задачамі ўпраўлення прававога забеспячэння Міністэрства абароны з'яўляюцца:

•         арганізацыя законапраектнай і нарматворчай дзейнасці ў Міністэрстве абароны;

•         ажыццяўленне кантролю за адпаведнасцю заканадаўству праектаў прававых актаў Рэспублікі Беларусь, праектаў дакладных запісак, службовых лістоў, адказаў на звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб, актаў на спісанне матэрыяльных сродкаў, інспектарскіх пасведчанняў, даверанасцей, якія прадстаўляюцца на подпіс (візіраванне, зацвярджэнне, узгадненне) Міністру абароны Рэспублікі Беларусь, начальніку Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першаму намесніку Міністра абароны Рэспублікі Беларусь;

•         падрыхтоўка прапаноў аб удасканальванні заканадаўства па напрамках дзейнасці па прызначэнні цэнтральных органаў ваеннага ўпраўлення на аснове абагульнення практыкі прымянення прававых актаў Рэспублікі Беларусь у сферы ваеннага будаўніцтва, абароны дзяржавы і ўдзел у іх рэалізацыі;

•         удзел у распрацоўцы, якая здейсняецца ў адпаведных структурных падраздзяленнях цэнтральных і іншых органаў ваеннага ўпраўлення, праектаў прававых актаў у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй і непасрэдная распрацоўка праектаў прававых актаў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці прававой работы ва Узброеных Сілах;

•         садзейнічанне ў забеспячэнні выканання законнасці ў дзейнасці па прызначэнні цэнтральных органаў ваеннага ўпраўлення і іх службовых асоб;

•         кансультаванне службовых асоб структурных падраздзяленняў цэнтральных органаў ваеннага ўпраўлення па прававых пытаннях, якія ўзнікаюць у іх дзейнасці;

•         вядзенне даведачнай работы па прававых актах Міністэрства абароны, у тым ліку сістэматызаванага ўліку прававых актаў, якія паступаюць ва ўпраўленне, удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь адзінага эталоннага банка даных прававой інфармацыі;

•         прадстаўленне інтарэсаў Міністэрства абароны ў судах і іншых дзяржаўных органах па прававых пытаннях;

•         метадычнае кіраўніцтва арганізацыяй прававой работы ва Узброеных Сілах і дзейнасцю па прызначэнні юрыдычнай службы Узброеных Сіл.

 

Сціслая гістарычная даведка

Гісторыя ўпраўлення прававога забеспячэння Міністэрства абароны адлічваецца ад моманту выдання загада Міністра абароны СССР ад 24 красавіка 1968 г. № 100 «Аб юрыдычнай службе Міністэрства абароны СССР», якім было зацверджана і ўведзена ў дзеянне Палажэнне аб юрыдычнай службе Міністэрства абароны СССР, якое акрэсліла юрысконсульскую дзейнасць як самастойную службу, і ў адпаведнасці з якой ва ўпраўленнях ваенных акруг, у тым ліку ўпраўленні Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, упершыню былі ўведзены юрыдычныя групы.

Да мая 1992 г. у штаце ўпраўлення Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі існавала юрыдычная група.

Са стварэннем Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на базе юрыдычнай групы ўпраўлення акругі было створана дагаворна-прававое упраўленне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзілі юрыдычны аддзел, аддзел міжнародна-дагаворных дачыненняў, прыёмная Міністра абароны, аддзяленне ваеннага заканадаўства.

У 1994 годзе ў працэсе рэарганізацыі Міністэрства абароны дагаворна-прававое ўпраўленне было пераўтворана ў юрыдычнае ўпраўленне Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

У склад юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства абароны ўваходзілі юрыдычны аддзел, аддзяленне ваеннага заканадаўства, аддзяленне метадычнага кіраўніцтва падраздзяленнямі юрыдычнай службы.

У чэрвені 2002 года юрыдычнае ўпраўленне Міністэрства абароны было рэарганізавана ва ўпраўленне прававога забеспячэння Міністэрства абароны, у склад якога на цяперашні час уваходзяць 1 аддзел (ваеннага заканадаўства) і 2 аддзел (прававой работы).