Упраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл

Паштовы адрас: вул.Азгура, 4, 220030, г.Мінск

Месца размяшчэння: вул.Рагачоўская, 20 (тэрыторыя Мінскай Ваеннай камендатуры), 220056, г.Мінск

E-mail: upzojv@mob.mil.by

Тэлефоны: начальнік упраўлення – 286 80 34, намеснік начальніка ўпраўлення – 266 61 65, аддзел (тэл./Факс) – 266 61 04, група – 269 47 97.

Гістарычная даведка

Арганізацыйна-штатная структура ўпраўлення

Асноўныя задачы ўпраўлення

52-і асобны спецыяльны пошукавы батальён

Інфармацыя аб графіку і парадку прыёму грамадзян

Аўтаматызаваны банк даных "Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь"




КОРНЕЎ Сяргей Мікалаевіч

палкоўнік

Начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл

Нарадзіўся 9 красавіка 1979 г.

У 2000 годзе скончыў агульнавайсковы факультэт установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

У 2010 годзе скончыў камандна-штабны факультэт установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

У перыяд з 2000 па 2008 год праходзіў службу ў 116-й гвардзейскай бамбардзіровачна-разведвальнай авіябазе на пасадах: тэхніка тэхнічнага разліку па падрыхтоўцы прыцэльна-навігацыйнага комплексу авіяцыйнай эскадрыллі на Су-24М, афіцэра-псіхолага аддзялення выхаваўчай работы, старшага памочніка начальніка аддзялення ідэалагічнай работы, намесніка па ідэалагічнай рабоце камандзіра батальёна аэрадромнага і матэрыяльнага забеспячэння.

У перыяд з 2008 па 2010 год – слухач камандна-штабнога факультэта ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

Са жніўня 2010 па сакавік 2011 года – старшы афіцэр – псіхолаг аддзела ўпраўлення ідэалагічнай работы Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны.

З сакавіка 2011 па люты 2016 года – старшы афіцэр 2-га аддзела ўпраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны.

З лютага 2016 па жнівень 2019 года – намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце – начальнік аддзялення ідэалагічнай работы 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.

З ліпеня 2019 па ліпень 2020 года – старшы афіцэр 2-га аддзела ўпраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны.

З ліпеня 2020 па май 2023 года – начальнік 2-га аддзела ўпраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны.

У маі 2023 года прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл.


Гістарычная даведка

Упраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў было створана ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1992 года № 763 у складзе Камітэта па сацыяльнай абароне ваеннаслужачых, асоб радавога і начальніцкага складу органаў унутраных спраў, воінаў-інтэрнацыяналістаў, звольненых у запас (адстаўку), і членаў іх сем'яў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 1994 года № 231 «Аб паляпшэнні работы па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў у Рэспубліцы Беларусь» упраўленне было перададзена ў Міністэрства абароны.

Гадавое свята ўпраўлення – 21 снежня – усталявана ў загадзе Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2013 года № 171 «Аб устанаўленні дат гадавога свята упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў і 52 асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна».

Арганізацыйна-штатная структура ўпраўлення



Асноўныя задачы ўпраўлення:

арганізацыя і каардынацыя дзейнасцi дзяржаўных органаў, дзяржаўных і іншых арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў і грамадзян па ўвекавечанні памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванню памяці аб ахвярах войнаў;

распрацоўка сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі дзяржаўных праграм па ўвекавечанні памяці аб загінуўшых пры абароне Айчыны і захаванню памяці аб ахвярах войнаў;

распрацоўка ведамасных нарматыўных прававых актаў, узгодненых з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, якія вызначаюць парадак дзяржаўнага ўліку воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, рэгістрацыі пахаванняў замежных ваеннаслужачых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама, па ўзгадненні з Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, асаблівасці інвентарызацыі воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў;

правядзенне архіўна-даследчых работ па зборы інфармацыі аб няўлічаных воінскіх пахаваннях, усталяванню дадзеных аб загінуўшых, выяўленых пры правядзенні палявых пошукавых работ;

вядзенне дзяржаўнага ўліку воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, рэгістрацыя пахаванняў замежных ваеннаслужачых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама дзяржаўны ўлік воінскіх пахаванняў, якія знаходзяцца на тэрыторыях замежных дзяржаў;

удзел у падрыхтоўцы праектаў міжнародных дагавораў у ваенна-мемарыяльнай сферы і іх рэалізацыі;

арганізацыя дзейнасці спецыялізаванай пошукавай вайсковай часткі, правядзення палявых пошукавых работ, а таксама работ па лакалізацыі пахаванняў замежных ваеннаслужачых;

вядзенне аўтаматызаванага банка даных «Кніга Памяці Рэспублікі Беларусь»;

разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях устанаўлення звестак аб загінулых падчас войнаў.


Інфармацыя аб графіку і парадку прыёму грамадзян

Працоўны дзень – 9.00 – 18.00

Перадсвяточныя дні – 9.00 – 17.00

Абед – 13.00 – 14.00

Выхадныя дні – субота, нядзеля

Прыём наведвальнікаў па асабістых пытаннях праводзіцца ў 2-і і 4-ы аўторак месяца з 8.00 да 14.00.

Папярэдні запіс па тэлефонах: 286 80 34, 266 61 65.