Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь


Леанід Віктаравіч Касінскі

Генерал-маёр

Памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

Леанід Віктаравіч Касінскі нарадзіўся 29 чэрвеня 1972 года ў горадзе Гродна.

У 1992 годзе з адзнакай і залатым медалём скончыў Екацярынбургскае вышэйшае артылерыйскае каманднае вучылішча, у 2006 з адзнакай – камандна-штабны факультэт Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, у 2010 годзе – факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Ваенную службу праходзіў на розных пасадах у 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе 28-га армейскага корпуса, Заходнім аператыўным камандаванні, 72-м гвардзейскім Аб’яднаным вучэбным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў камандавання Сухапутных войскаў.

З чэрвеня 2010 года па май 2014 года – намеснік камандуючага войскамі па ідэалагічнай рабоце – начальнік аддзела ідэалагічнай работы Заходняга аператыўнага камандавання.

З мая 2014 года па май 2018 года – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2018 года назначаны памочнікам Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах – начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.


Падначаленыя органы ваеннага кіравання


Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы
Упраўленне Узброеных Сіл па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў
Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Ваяр
Тэлекампанія Ваен ТБ
Цэнтральны дом афіцэраў
Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Драматычны тэатр Беларускай арміі
Дзяржаўны музей ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь