Флаг
Логотип

Дзенісенка Вадзім Іванавіч
Дзенісенка Вадзім Іванавіч

Генерал-маёр, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.

Вадзім Іванавіч Дзенісенка нарадзіўся 3 верасня 1967 года ў горадзе Будапешт, Венгерская Народная Рэспубліка .

Пасля заканчэння ў 1984 годзе Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча паступіў у Ленінградскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча, якое скончыў у 1988 годзе.

Ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра мотастралковага ўзвода, камандзіра каменданцкай роты ўпраўлення дывізіі, начальніка штаба - намесніка камандзіра танкавага батальёна танкавага палка танкавай дывізіі, намесніка камандзіра мотастралковага батальёна базы захавання ўзбраення і тэхнікі.

Пасля заканчэння ў 1998 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка групы ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка службы ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка аддзела ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Пасля заканчэння з адзнакай у 2008 годзе дзяржаўнай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі «Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл РФ » ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра 38 асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, намесніка камандуючага - начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі Камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь .

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 лістапада 2012 года назначаны намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

11 студзеня 2014 года, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка назначыў Вадзіма Іванавіча Дзенісенка камандуючым сіламі спецыяльных аперацый.