Андрэй Валяр'янавіч Бурдыка нарадзіўся 9 чэрвеня 1973 г. у пгт Плешчаніцы Мінскай вобласці
У 1994 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу.
З 1994 па 2001 год прайшоў службовыя ступені ад начальніка харчовай і рэчавай службы тылу асобнага батальёна да начальніка харчовай службы тылу брыгады.
У 2003 годзе скончыў Ваенную акадэмію тылу і транспарту Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, быў прызначаны начальнікам харчовай службы ўпраўлення тылу Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.
З 2007 па 2010 год - начальнік штаба - першы намеснік начальніка ўпраўлення тылу Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.
У 2012 годзе скончыў Федэральную дзяржаўную казённую ваенную адукацыйную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Ваенная акадэмія Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі», быў прызначаны намеснікам камандуючага войскамі па тылу - начальнікам упраўлення тылу Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання.
З 2014 па 2017 гады - начальнік галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тылавога забеспячэння - першы намеснік начальніка тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 29 чэрвеня 2017 года прызначаны намеснікам Міністра абароны па тылу - начальнікам тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: чацвёртая серада месяца з 08.00 да 13.00 у Адміністрацыйным будынку №2, тэлефон для запісу 297-18-50.
Падначаленыя органы ваеннага ўпраўлення
Штаб тылу Узброеных Сіл