Ваенна-медыцынскае ўпраўленне Міністэрства абароны

г. Мінск, вул. Азгура, 4, факс (017) 297-16-52 


Малюх Аляксандр Аляксеевіч

Палкоўнік медыцынскай службы

Начальнік ваенна-медыцынскага ўпраўлення Міністэрства абароны


Задачы

Асноўнымі задачамі ўпраўлення з'яўляюцца:

1. Арганізацыя:

мерапрыемстваў па падтрыманні баявой, мабілізацыйнай гатоўнасці медыцынскай службы Узброеных Сіл;

медыцынскага забеспячэння прымянення Узброеных Сіл і кіраванне ім;

лячэбна-прафілактычных, санітарна-гігіенічных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў ва Узброеных Сілах;

аказання медыцынскай дапамогі ваеннаслужачым і іншым катэгорыям грамадзян, якія маюць права на лячэнне ў ваенных арганізацыях аховы здароўя ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі па пытаннях медыцынскага забеспячэння Узброеных Сіл, падрыхтоўкі ваенна-медыцынскіх кадраў для Узброеных Сіл і санаторна-курортнага лячэння ваеннаслужачых;

забеспячэння злучэнняў, воінскіх часцей, ваенных навучальных устаноў і арганізацый Узброеных Сіл медыцынскімі тэхнікай і маёмасцю;

адбору, расстаноўкі, падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі ваенна-медыцынскіх кадраў у інтарэсах Узброеных Сіл.

2. Ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Міністэрствам аховы здароўя, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, па пытаннях медыцынскага забеспячэння пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый.

3. Кантроль за правядзеннем ва Узброеных Сілах лячэбна-прафілактычных, санітарна-гігіенічных і супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, ваенна-медыцынскай падрыхтоўкай, прапагандай здаровага ладу жыцця, гігіенічным навучаннем і выхаваннем ваеннаслужачых; забяспечанасцю воінскіх часцей маёмасцю.

4. Падрыхтоўка праектаў прававых актаў Міністэрства абароны, якія рэгламентуюць пытанні медыцынскай службы.

5. Планаванне і каардынацыя навуковых даследаванняў ваенна-медыцынскай накіраванасці ў інтарэсах Узброеных Сіл.

Прыём грамадзян:

начальнікам упраўлення - па пятніцах з 14.00 да 15.00 (папярэдні запіс па тэл. 297-15-92); службовымі асобамі ўпраўлення - па аўторках, серадах і пятніцах з 9.00 да 12.00

Падпарадкаваныя органы