Штаб тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Масолаў Аляксандр Вячаслававіч

генерал-маёр

Першы намеснік начальніка тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - начальнік штаба тылу

На штаб тылу ўскладаюцца наступныя асноўныя задачы:

• агульнае планаванне і кіраўніцтва падрыхтоўкай па прызначэнні тылу Узброеных Сіл;

• арганізацыя тылавога забеспячэння Узброеных Сіл і кіраванне ім, у тым ліку правядзення неабходных аператыўна-тылавых разлікаў;

• кантроль за паўнатой і якасцю выканання мерапрыемстваў падрыхтоўкі тылу Узброеных Сіл па прызначэнні, станам баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, службы войск, воінскай дысцыпліны ў тыле Узброеных Сіл, выкананнем патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы працы і бяспекі ваеннай службы ў воінскіх часцях і арганізацыях тылу Узброеных Сіл;

• камплектаванне Узброеных Сіл кваліфікаванымі спецыялістамі тылу, іх падбор, расстаноўка і прафесійнае навучанне;

• падрыхтоўка прававых актаў па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі штаба тылу, кантроль іх выканання;

• забеспячэнне ў межах кампетэнцыі выканання ва Узброеных Сілах міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь па пытаннях тылавога забеспячэння.