Белы Уладзімір Уладзіміравіч

Генерал-маёр
Камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання

Скачать фото

Нарадзіўся 17 лютага 1977 года ў вёсцы Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскага раёна, Мінскай вобласці, Беларускай ССР.

Ваенная адукацыя:

1998 г. - Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь (з адзнакай);

2011 г.- камандна-штабны факультэт установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь» (з адзнакай і залатым медалём);

2018 г. - факультэт Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».

Службу праходзіў на пасадах:

у 120 гв. мсд: камандзір мотастралковага ўзвода, роты;

у 120 гв. амбр СЗОК: намеснік камандзіра асобнага мотастралковага батальёна; намеснік начальнік штаба – начальнік аператыўнай групы, камандзір механізаванага батальёна асобнай гв. механізаванай групы, камандзір асобнага гвардзейскага механізаванага батальёна;

намеснік камандзіра, начальнік штаба – першы намеснік камандзіра 19 амбр;

начальнік штаба – першы намеснік камандзіра 103 гв. омоббр; камандзір гв. апдбр;

намеснік камандуючага, начальнік штаба – першы намеснік камандуючага сіламі спецыяльных аперацый;

начальнік факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл – намеснік начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Узнагароджаны: ордэнам "За службу Радзіме» III ступені; медалямі «За бездакорную службу» II, III ступеняў; мае ганаровае званне «Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».

З сакавіка 2023 года прызначаны на пасаду камандуючага Заходнім аператыўным камандаваннем.