Галоўнае аператыўнае ўпраўленне Генеральнага штаба Узброеных Сіл

Адрас: г. Мінск, вул. Камуністычная, 1; 

тэлефон: 8 017 297–11–35.


Лагадзюк Сяргей Яўгенавіч


Major General


Намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення

Асноўнымі задачамі галоўнага аператыўнага  ўпраўлення з'яўляюцца:

* стратэгічнае планаванне абароны дзяржавы;

арганізацыя:

* узаемадзеяння службовых асоб Генеральнага штаба, дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый у межах сваёй кампетэнцыі;

* падрыхтоўкі Узброеных Сіл, уключаючы склад рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл);

планаванне:

* мерапрыемстваў па будаўніцтве і развіцці Узброеных Сіл;

* падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні;

* прымянення Узброеных Сіл у мірны і ваенны час, уключаючы склад рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл);

* каардынацыі дзейнасці службовых асоб органаў ваеннага  ўпраўлення Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у межах сваёй кампетэнцыі;

* падрыхтоўкі праектаў актаў заканадаўства і Міністэрства абароны па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю галоўнага аператыўнага ўпраўлення;

удзел:

* у падрыхтоўцы і рэалізацыі прапаноў па фарміраванні дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны;

* у мерапрыемствах міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва;

* у ажыццяўленні кантролю за ўзроўнем баявой гатоўнасці Узброеных Сіл і транспартных войсках.

Кароткая гістарычная даведка

Пасля ўваходжання тэрыторыі Беларусі ў склад Расіі (канец 18 стагоддзя), а затым СССР (у 1922 г.) нацыянальная служба Генеральнага штаба адсутнічала і была зноў створана толькі ў 1992 г. У савецкі перыяд гісторыі з канца 1918 г. да сярэдзіны 1992 г. існаваў штаб Беларускай ваеннай акругі. У ваенны час (у гады Першай і Другой сусветных войнаў, польска–савецкай вайны 1919—1920 гг. і пасля яе) на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі штабы франтоў. Як правіла, яны разгортваліся на базе штаба і ўпраўленняў Беларускай (Заходняй) ваеннай акругі. Гэта былі штабы Заходняга, а затым 1–га, 2–га, 3–га Беларускіх і іншых франтоў. У перадваенныя гады ажыццяўлялася пастаяннае ўдасканаленне арганізацыйнай структуры штаба акругі на тэрыторыі Беларусі і ўдакладненне яго функцый у сістэме ваеннага  ўпраўлення. У гэтыя гады былі закладзены асноўныя элементы, якія абумовілі паспяховую дзейнасць штабоў франтоў падчас вайны. Склаліся метады іх працы, былі падрыхтаваны кадры, выпрацаваны адзіныя падыходы да вырашэння стратэгічных і аператыўных задач. Вопыт Вялікай Айчыннай вайны запатрабаваў перабудовы органаў ваенна–стратэгічнага кіраўніцтва абаронай краіны, уключаючы штаб Заходняга фронту і штабы армій. Важную ролю пры гэтым адыгрывала аператыўна–стратэгічнае кіраўніцтва з боку Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, які стаў 8 жніўня 1941 г. стаўкай Вярхоўнага галоўнакамандавання. Высокую ацэнку дзейнасці штабоў у гады вайны далі маршалы Савецкага Саюза Г.К. Жукаў і А. М. Васілеўскі, іншыя савецкія палкаводцы і военачальнікі.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны неаднаразова праводзілася рэарганізацыя органаў цэнтральнага і мясцовага ваеннага  ўпраўлення. Змяняліся іх прызначэнне, арганізацыйная структура, месцазнаходжанне і схема падпарадкаванасці ў агульнай сістэме вышэйшага ваеннага  ўпраўлення краіны.

У 1991 годзе, з набыццём Рэспублікай Беларусь незалежнасці, пачалося фарміраванне дзяржаўных інстытутаў, у тым ліку і Узброеных Сіл. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка 1992 г. была ліквідавана Беларуская ваенная акруга, а на базе яе  ўпраўлення з 1 чэрвеня 1992 г. было створана Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 1993 г. № 1 штаб Міністэрства абароны быў перайменаваны ў Галоўны штаб Узброеных Сіл, аснову якога склала аператыўнае ўпраўленне.

Сур'ёзным выпрабаваннем для аператыўнага  ўпраўлення стаў перыяд станаўлення Узброеных Сіл, падчас якога менавіта на афіцэраў–аператараў Галоўнага штаба лёг асноўны цяжар стваральных працэсаў у ваеннай палітыцы новай дзяржавы. Пераход на новую арганізацыйна–штатную структуру, скарачэнне асабістага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, фарміраванне новых органаў ваеннага  ўпраўлення, арганізацыя вываду стратэгічных ядзерных сіл былога СССР — далёка не поўны пералік задач, якія былі паспяхова вырашаны афіцэрамі–аператарамі ў гэты перыяд.

8 лістапада 2001 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 639 Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь было рэарганізавана ў Міністэрства абароны і Генеральны штаб Узброеных Сіл, і юрыдычна замацавана размежаванне ваенна–палітычных, адміністрацыйных, якія забяспечваюць, плануюць і іншых функцый паміж Міністэрствам абароны і Генеральным штабам Узброеных Сіл. Аператыўнае ўпраўленне было пераўтворана ў галоўнае аператыўнае ўпраўленне і стала вядучым структурным падраздзяленнем Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Загадам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2001 г. № 484 было зацверджана Палажэнне аб галоўным аператыўным упраўленнi.

У цяперашні час галоўнае аператыўнае ўпраўленне не толькі працягвае выконваць традыцыйныя задачы, ускладзеныя на аператыўнае ўпраўленне Беларускай ваеннай акругі і Галоўнага штаба Узброеных сіл, але і выступае ў якасці вядучага структурнага падраздзялення Генеральнага штаба ў сістэме стратэгічнага планавання і  ўпраўлення. Да афіцэраў–аператараў прад'яўляюцца самыя высокія патрабаванні, на іх ускладаецца вялікая адказнасць за стан спраў у органах ваеннага  ўпраўлення і войсках, ва Узброеных сілах у цэлым.

Штогадовае свята – Дзень галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба – 20 студзеня (устаноўлены загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь ад 21.09.2016 г. №1255).