Ветэрынарная служба Узброеных Сіл

220034, г. Мінск, вул. Азгура, 4

Талуць Пётр Леанідавіч

Палкоўнік медыцынскай службы

Начальнік ветэрынарнай службы Узброеных Сіл


Ветэрынарнае забеспячэнне Узброеных Сіл, як від тылавога забеспячэння, накіравана на абарону здароўя асабовага складу ад хвароб агульных для чалавека і жывёл, прафілактыку харчовых атручанняў прадуктамі жывёльнага і расліннага паходжання.

На ветэрынарную службу ўскладаюцца наступныя асноўныя задачы:

распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці ветэрынарнай службы і падпарадкаванай арганізацыі - дзяржаўнай ўстановы «Цэнтральная ветэрынарная лабараторыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;

правядзенне ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, якія паступаюць для патрэб Узброеных Сіл;

правядзенне ветэрынарна-прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні інфекцыйных і незаразных захворванняў жывёл.

Падпарадкаваная ветэрынарнай службе Узброеных Сіл арганізацыя:

Дзяржаўная ўстанова «Цэнтральная ветэрынарная лабараторыя Узброеных Сіл».

Адрас: 220113, г. Мінск, вул. Славінскага, 4.

Службовы тэлефон: 380-04-56; 287-48-80 (факс).

Асноўнымі задачамі дзейнасці лабараторыі з'яўляюцца:

арганізацыя і правядзенне ветэрынарна-санітарнай экспертызы і лабараторных даследаванняў харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў, якія нарыхтоўваюцца для патрэб Узброеных Сіл, выдача экспертных заключэнняў аб якасці харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў і парадку іх далейшага выкарыстання;

ажыццяўленне кантролю выканання ветэрынарна-санітарных правіл пры захоўванні, транспарціроўцы і пераапрацоўцы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў на харчовых базах Узброеных Сіл, харчовых складах воінскіх часцей і прадпрыемствах грамадскага харчавання;

прыём, улік, водпуск, захоўванне і асвяжэнне запасаў матэрыяльных сродкаў ветэрынарнай службы.