В адрес Министра обороны Республики Беларусь поступило обращение от гражданина Статкевича Н.В.

В адрес Министра обороны Республики Беларусь поступило обращение от гражданина Статкевича Н.В.

В адрес Министра обороны Республики Беларусь поступило обращение от гражданина Статкевича Н.В., которое также было размещено в сети Интернет до получения ответа.

На данное обращение отправлен ответ Министра обороны Республики Беларусь.

Содержание обращения и ответ на него размещаем на интернет-портале Министерства обороны.


Міністру абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанту Раўкову Андрэю Аляксеевічу

Мы, сябры Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, занепакоеныя інфармацыяй, якая змешчаная ў інтэрвью расійскага палітолага Валерыя Салаў'я карэспандэнту "Еўрарадыё" Змітру Лукашуку.

Паводле слоў расійскага палітолага, сярод афіцэрскага складу Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь было праведзенае "закрытае апытанне".Па выніках апытання сярод беларускіх афіцэраў: "... 70-80% хотели бы не формального, а фактического объединения России и Беларуси...". Калі гэтыя звесткі праўдзівыя, дык выходзіць, што большасць афіцэраў беларускага войска прытрымліваецца антыдзяржаўных поглядаў, жадае ліквідацыі незалежнасці нашай краіны. Як грамадзяне Беларусі і яе патрыёты, як падаткаплацельшчыкі, на грошы якіх утрымоўваюцца Ўзброеныя Сілы, мы патрабуем адказу на наступныя пытанні:

1. Ці праводзілася ўзгаданае вышэй "закрытае апытанне"? Калі праводзілася, то кім і якія яго сапраўдныя вынікі?

2. Як кіраўніцтва Міністэрства абароны і Вы асабіста ацэньваеце настроі афіцэрскага складу ў адносінах да "фактычнага аб'яднання Беларусі і Расіі"?

3. Ці плануеце Вы нейкія захады па патрыятычным выхаванні афіцэраў Узброеных Сіл дзеля бясспрэчнага прыярытэту незалежнасці Беларусі, абарона якой складае сэнс іх службы?

Мы чакаем канкрэтных і прамых адказаў на гэтыя пытанні. Ад іх будзе залежыць адказ на галоўнае: ці з'яўляюцца Беларускім Войскам падначаленыя Вам фармаванні, якія ўтрымлівае наш народ.

Па даручэнні Рады БНК
Вацлаў Арэшка
Яўген Афнагель
Мікалай Герасіменка
Уладзімір Някляеў
Вячаслаў Сіўчык
Мікалай Статкевіч

30 лістапада 2016 г.



Мiкалаю Статкевiчу

statkevich.eleсtion.2015@gmail.com

Адказы на пытаннi

Учора мною атрыманы Ваш зварот.

На пытанні, накіраваныя Вамі ў адрас Міністэрства абароны, паведамляю наступнае:

1. Рэспубліка Беларусь – суверэнная незалежная дзяржава са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, сярод якіх адным з галоўных, стратэгічных з’яўляецца забеспячэнне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту, непахіснасці канстытуцыйнага ладу краіны.

Інфармацыя аб правядзенні сярод афіцэраў беларускай арміі апытання на тэму аб’яднання Беларусі і Расіі з'яўляецца вымыслам. Падобныя апытанні супярэчаць нацыянальным інтарэсам краіны і ніколі ва Узброеных Сілах не праводзіліся.

2. Беларуская армія – арганічная непадзельная частка свайго народа. Яе афіцэрскі корпус адданы Беларусі і гатоў абараняць суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць краіны, непахіснасць яе канстытуцыйнага ладу ў любых умовах абстаноўкі. Гэта адна з прычын, чаму Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь карыстаюцца высокім даверам у грамадстве, а іх афіцэрскі корпус – надзейны і здатны выканаць задачы па ўзброенай абароне Рэспублікі Беларусь.

3. Сістэма ідэалагічнай работы, у тым ліку патрыятычнае выхаванне ваеннаслужачых, уключаючы афіцэраў, забяспечвае падтрыманне высокага маральнага духу ваеннаслужачых і іх гатоўнасць абараняць суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць краіны, непахіснасць яе канстытуцыйнага ладу.

4. Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь – гэта армія беларускага народа. І ні ў каго не павінна быць сумненняў, што пад кіраўніцтвам нашага Прэзідэнта, Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі, у Беларусі і надалей будуць надзейна абаронены галоўныя каштоўнасці беларускага народа: суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльная цэласнасць краіны, непахіснасць яе канстытуцыйнага ладу, а значыць – мір, стабільнасць і бяспека.

Такім чынам, выказаныя Вамі сумненні наконт адданасці беларускіх афіцэраў сваёй Радзіме, беспадстаўныя. Такія сумненні ва ўласнай арміі не служаць справе забеспячэння бяспекі суверэннай незалежнай Беларусі.

Міністр абароны

Рэспублiкi Беларусь

генерал-лейтэнант Раўкоў А.А.