Федзін Андрэй Валянцінавіч

Федзін Андрэй Валянцінавіч

Генерал-маёр
Намеснік Міністра абароны па ўзбраенню - начальнік узбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Скачать фото

Федзін Андрэй Валянцінавіч нарадзіўся 8 красавіка 1971 года ў г.г. Жыткавічы Гомельскай вобласці.

Пасля заканчэння ў 1992 годзе Харкаўскага гвардзейскага вышэйшага танкавага каманднага вучылішча ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра ўзвода спецыяльных работ, намесніка камандзіра па ўзбраенні танкавай роты, памочніка начальніка бранятанкавай службы тэхнічнай часткі гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады.

Пасля заканчэння ў 2001 годзе камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь ваенную службу праходзіў на пасадах старшага афіцэра бранятанкавага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, намесніка камандзіра па ўзбраенні-начальніка тэхнічнай часткі 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады,

Пасля заканчэння ў 2010 годзе факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл установы адукацыі" Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь " ваенную службу праходзіў на пасадах начальніка ўпраўлення (каардынацыі тэхнічнага забеспячэння) Сухапутных войскаў, намесніка камандуючага войскамі па ўзбраенні-начальніка ўпраўлення ўзбраення Заходняга аператыўнага камандавання, намесніка начальніка ўзбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, начальніка Галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тэхнічнага забеспячэння - першага намесніка начальніка ўзбраення Узброеных Сіл, першага намесніка начальніка ўзбраення Узброеных Сіл-начальніка штаба ўзбраення.

З сакавіка 2023 года - намеснік міністра абароны па ўзбраенні - начальнік узбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.


Прыём грамадзян па асабістых пытаннях: пятая серада месяца з 08.00 да 13.00 у Адміністрацыйным будынку №2, тэлефон для запісу 297-18-72.

Падпарадкаваныя органы ваеннага кіравання:

Упраўленне ракетна-артылерыйскага ўзбраення Міністэрства абароны

Бранятанкавае ўпраўленне Міністэрства абароны

Аўтамабільнае ўпраўленне Міністэрства абароны

Упраўленне эксплуатацыі і рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл

Упраўленне закупак і рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл

Упраўленне развіцця сістэм узбраення Узброеных Сіл

Дзяржаўная ўстанова «Упраўленне ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь»