Дзяржаўная ўстанова «Упраўленне ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь»

Адрас: 220021, г. Мінск, зав. Кабушкіна, 12;

тэл. (017) 360-26-53;

адрас электроннай пошты: uvpmorb@mod.mil.by.

 


















Пацік Андрэй Рыгоравіч

Палкоўнік

Начальнік дзяржаўнай установы «Упраўленне ваенных прадстаўніцтваў Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь»

 

Установа прызначана для:

·       забеспячэння непасрэднай рэалізацыі функцый Міністэрства абароны па ажыццяўленні кантролю за распрацоўкай, выпрабаваннямі і вытворчасцю ўзбраення, ваеннай тэхнікі і ваенна-тэхнічнай маёмасці;

·       арганізацыі работы па стандартызацыі, сертыфікацыі, каталагізацыі ва Узброеных Сілах і транспартных войсках.

 

Арганізацыйна ўстанова складаецца з:

·       камандавання;

·       аддзела планавання і каардынацыі дзейнасці ваенных прадстаўніцтваў;

·       аддзела тэхнічнага нармавання, стандартызацыі, сертыфікацыі і каталагізацыі ў ваеннай сферы;

·       арганізацыйнага аддзела;

·       юрыдычнай службы;

·       ваенных прадстаўніцтваў (філіялаў установы), размешчаных па-за месцам знаходжання ўстановы.

 

Асноўнымі задачамі ўстановы з'яўляюцца:

·       арганізацыя і ажыццяўленне тэхнічнага кантролю і прыёмкі ваеннай тэхнікі і ваенна-тэхнічнай маёмасці на ўсіх стадыях іх жыццёвага цыкла (даследаванне і абгрунтаванне распрацоўкі, распрацоўка, вытворчасць, эксплуатацыя (прымяненне), рамонт);

 

кантроль:

·       за цаной закупленых па дзяржаўным абаронным заказе тавараў (работ, паслуг);

·       за ўкараненнем і выкананнем патрабаванняў, якія выкладзены ў абавязковых для прытрымлівання тэхнічных нарматыўных прававых актах у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі (далей – ТНіС) у ваеннай сферы, і нарматыўна-тэхнічных дакументах сістэмы агульных тэхнічных патрабаванняў да відаў узбраення і ваеннай тэхнікі, у юрыдычных асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў), якія з'яўляюцца вытворцамі (пастаўшчыкамі) аб'ектаў ТНіС у ваеннай сферы;

·       кіраўніцтва падсістэмай ТНіС, сертыфікацыі ў ваеннай сферы, каталагізацыі прадметаў забеспячэння ва Узброеных Сілах;

·       ажыццяўленне функцый нацыянальнага цэнтра каталагізацыі прадметаў забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь.