Упраўленне закупак і рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл

220034, Ф-2, г. Мiнск, вул. Азгура 4


Сірэнка Сяргей Алегавіч

Палкоўнік

Начальнік упраўлення закупак і рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл


Прызначэнне

Упраўленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і прызначана для:

• арганізацыі і выканання мерапрыемстваў працэдур дзяржаўных закупак узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, работ па іх рамонце, мадэрнізацыі і паслуг, звязаных з закупкамі і работамі па рамонце;

• падрыхтоўкі неабходных дакументаў, устаноўленых прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзяржаўныя закупкі, для іх разгляду пастаянна дзейнай камісіяй Міністэрства абароны па арганізацыі і правядзенні конкурсаў, электронных аўкцыёнаў, працэдур запытаў цэнавых прапаноў і прыняцця рашэння аб выбары ўдзельніка-пераможцы працэдуры закупкі з адной крыніцы;

• ажыццяўлення ўскладзеных на ўпраўленне ва ўстаноўленым парадку здзелак, арганізацыі і кантролю за выкананнем абавязацельстваў па заключаных упраўленнем дагаворах.

У цяперашні час упраўленне арганізацыйна складаецца з:

• камандавання;

• аддзела планавання і кантролю;

• аддзела закупак узбраення і ваеннай тэхнікі;

• аддзела арганізацыі рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі;

• юрыдычнай службы.

Упраўленне закупак і рамонту ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл падпарадкоўваецца намесніку Міністра абароны па ўзбраенні - начальніку ўзбраення Узброеных Сіл.