- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Па запрашэнні кітайскага боку беларуская ваенная дэлегацыя на чале з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам Віктарам Хрэніным наведала Маўзалей Мао Цзэдуна на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне.
Плошча Цяньаньмэнь традыцыйна лічыцца сімвалічным сэрцам кітайскай нацыі: тут 1 кастрычніка 1949 года Мао Цзэдун абвясціў Кітайскую Народную Рэспубліку. На плошчы знаходзяцца Помнік народным героям і Маўзалей Мао Цзэдуна, на яе выходзяць Дом народных сходаў і Вялікі нацыянальны оперны тэатр. Маўзалей Мао Цзэдуна, узведзены ў 1977 годзе, — гэта сімвал глыбокай памяці і пашаны кітайскага народа да лідара-заснавальніка Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Запрашэнне наведаць Маўзалей з'яўляецца знакам асаблівага даверу і павагі.
***
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін пакінуў памятны запіс у Кнізе ганаровых гасцей мемарыяльнага комплексу:
«З вялікай павагай і ўдзячнасцю беларуская ваенная дэлегацыя наведала Маўзалей Мао Цзэдуна — сімвал глыбокай памяці і пашаны кітайскага народа да лідара-заснавальніка Кітайскай Народнай Рэспублікі.
У памяці назаўсёды застанецца ўяўленне пра жыццё і выдатныя дасягненні Старшыні Мао, а таксама глыбокая пашана кітайскага народа да сваіх лідараў і павага да гісторыі Вялікага Кітая.
Менавіта той народ, які шануе памяць пра продкаў, можа лічыцца годным пераемнікам, які працягвае іх шлях.
З пажаданнямі дабра, міру і росквіту Кітайскай Народнай Рэспубліцы і кітайскаму народу!».
Фота Паўла Гузіча, «ВоенТВ»