- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У ходзе камандна-штабнога вучэння з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Павел Муравейка наведаў пункты кіравання 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады і аднаго з яе батальёнаў.
Генерал-маёр Павел Муравейка заслухаў даклад камандзіра брыгады гвардыі палкоўніка Аляксея Серадохава аб дзеяннях злучэння ў адпаведнасці з задумай вучэння.
Каментарый намесніка камандзіра механізаванага батальёна 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады:
«Сёння падраздзяленні батальёна адпрацавалі пытанні абсталявання блокпаста і арганізацыі службы на блокпасту, яго аховы і абароны. Сумесна з супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы ваеннаслужачыя ажыццяўлялі кантроль за перамяшчэннем транспартных сродкаў з мэтай спынення пранікнення ўмоўных дыверсійна-разведвальных груп, правозу зброі і боепрыпасаў, беспілотных лятальных апаратаў.
З пачаткам вучэння выконваем задачы па інжынерным абсталяванні рубяжоў і раёна засяроджвання, уладкаванні загароджванняў, тактычнай маскіроўцы і процідзеянні БЛА ўмоўнага праціўніка з выкарыстаннем найноўшай беларускай праграмнай распрацоўкі. Праводзім паветраную разведку, вядзем пошук умоўных незаконных узброеных фарміраванняў, дыверсійна-разведвальных груп, тайнікоў са зброяй і боепрыпасамі. Асабовы склад дзейнічае зладжана і прафесійна, дэманструючы майстэрства, прафесіяналізм і высокі баявы дух. Упэўнены, што ўсе задачы вучэння будуць выкананы якасна».
Старшы лейтэнант Алег Шышлоўскі, «Ваяр», фота аўтара