Прадстаўнікі Міністэрства абароны прынялі ўдзел у цырымоніі, прымеркаванай да 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Прадстаўнікі Міністэрства абароны прынялі ўдзел у цырымоніі, прымеркаванай да 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на чале з памочнікам Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёрам Леанідам Касінскім прынялі ўдзел у цырымоніі, прымеркаванай да 38-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ўсклалі кветкі да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень свету Хірасімы».

Генерал-маёр Леанід Касінскі ў каментары журналістам адзначыў важнасць захавання памяці пра Чарнобыльскую трагедыю і подзвіг ліквідатараў:

— Важна шанаваць памяць тых людзей, якія ахвяравалі сваім здароўем, сваімі жыццямі дзеля таго, каб спыніць гэтую трагедыю.

Неабходна памятаць пра самую трагедыю, таму што пакуль мы памятаем, мы будзем рабіць усё для таго, каб такіх рэчаў надалей больш не было і не існавала перадумоў для таго, каб такая трагедыя магла здарыцца.

Мы, беларусы, заўсёды памятаем подзвіг тых, хто закрыў сваімі целамі станцыю, і подзвіг тых, хто зараз, ужо пасля гэтай трагедыі, робіць усё для таго, каб тыя тэрыторыі, якія падвергліся забруджванню, былі прыведзены ў парадак.

І робім мы гэта не для сябе, а для будучых пакаленняў. Таму сёньня вельмі важны дзень, і мы павінны заўсёды пра гэта памятаць.

Таксама генерал-маёр Леанід Касінскі акцэнтаваў увагу на важнай дзяржаўнай падзеі - Усебеларускім народным сходзе, яго выніках і галоўных пасылах:

Абодва документа з’яўляюцца праграмнымі. На іх аснове будуецца бяспека нашай краіны. У іх закладзена сутнасць і аснова таго, чаго жадаюць беларусы, а беларусы жадаюць міру. Гэта праходзіць вельмі дакладна і зразумела.

Вяртаючыся да тэмы Ўсебеларускага народнага сходу, я, як ваенны чалавек, жадаў бы, каб усё пачулі словы нашага Галоўнакамандуючага: міралюбнасць — не значыць пацыфізм. Мы гатовы, калі гэта неабходна, абараніць сваю краіну, чаго б нам гэта ні каштавала.

Лейтэнант Яўген Лапушка, «Ваяр», фота Паўла Матусевіча