Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» – даніна памяці ўсім ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны (анонс)

Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» – даніна памяці ўсім ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны (анонс)

Сёння ў Зале Палкаводцаў Музея Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве адбудзецца канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» з удзелам Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прымае ўдзел памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі.

Канцэрт-рэквіем «Кожны трэці» прысвечаны памяці ахвяр і героям Вялікай Айчыннай вайны.

Сачыце за ўрачыстым мерапрыемствам у прамым эфіры. Трансляцыя пачнецца ў 19.00.

Фота Яна Гарбанюка