- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам СМІ расказалі аб святочных мерапрыемствах, якія пройдуць у Беларусі ў Дзень Перамогі.
Начальнік аддзела ўпраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Аляксандр Кісель адзначыў, што беларускія ваенныя традыцыйна ў ліку галоўных арганізатараў свята, а таксама звярнуў увагу на тое, што Мінабароны ўдзяляе асаблівую ўвагу ветэранам:
— Абароннае ведамства вялікую ўвагу ўдзяляе адраснаму віншаванню ветэранаў. Улічваючы іх пастарэлы ўзрост, ваеннаслужачыя Узброеных Сіл па ўсёй краіне далучаюцца да акцыі і віншуюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў месцах іх жыхарства.
Пры гэтым мы падыходзім да гэтага мерапрыемства нестандартна. Апроч звычайных кветак, падарункаў, слоў удзячнасці і падзякі, мы арганізоўваем у дварах і каля дамоў ветэранаў праходжанне ўрачыстымі маршамі, выступленні ваенных аркестраў, творчых калектываў. Галоўнае — падарыць нашым ветэранам атмасферу свята і ўдзяліць ім увагу.
Акрамя таго, напярэдадні свята Міністр абароны Рэспублікі Беларусь уручыць ветэранам юбілейныя медалі «80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Палкоўнік Аляксандр Кісель расказаў, што падрыхтавалі беларускія ваенныя для гасцей і жыхароў Мінска і якія мерапрыемствы пройдуць у рэгіёнах 9 Мая.
Лада Дацэнка, «Ваяр», фота аўтара