Працягваецца камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тэхнічнага забеспячэння

Працягваецца камандна-штабное вучэнне з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тэхнічнага забеспячэння

На этапе баявога зладжвання ваеннаабавязаныя замацавалі тэарэтычныя веды і аднавілі практычныя навыкі па рамонце ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі. І разам з ваеннаслужачымі і грамадзянскім персаналам 25-га арсенала прыступілі да выканання задач па прызначэнні.

Намеснік Міністра абароны па ўзбраенні - начальнік узбраення Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Федзін:

- На вучэнне прыцягваюцца каля 800 чалавек і каля 100 адзінак узбраення і тэхнікі. З 800 чалавек - 240 ваеннаабавязаных, прызваных з запасу.

Асаблівасцю гэтага вучэння з'яўляецца тое, што воінскія часці і падраздзяленні выконваюць задачы ў пунктах пастаяннай дыслакацыі з выкарыстаннем стацыянарнай прамысловай базы. Таксама намі разглядаюцца пытанні выкарыстання мясцовай прамысловай базы, якая прадастаўляецца нам мясцовымі органамі ўлады.

Як адзначыў генерал-маёр Андрэй Федзін, галоўная мэта вучэння - забеспячэнне і ўдасканаленне зладжанасці органаў кіравання воінскіх часцей і падраздзяленняў пры выкананні задач па прызначэнні.

Фота Яўгена Лапушкі