У Беларусь прыбыла чарговая партыя ЗРК «Тор-М2К» (відэа)

У Беларусь прыбыла чарговая партыя ЗРК «Тор-М2К» (відэа)

У Беларусь з Расіі прыбыла чарговая партыя зенітных ракетных комплексаў «Тор-М2К». Аб гэтым расказаў памочнік Міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Леанід Касінскі:

— Партыя ўзбраенняў атрымана ў рамках існуючага міжурадавага дагавора аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Беларусі і Расіі. У бліжэйшыя дні гэтыя комплексы паступяць у злучэнні і воінскія часці, куды яны прызначаны. Асабісты састаў ужо прайшоў падрыхтоўку і паспяхова асвоіў гэтыя комплексы.

Генерал-маёр Леанід Касінскі адзначыў таксама, што гэты эфектыўны сродак паражэння рознага тыпу паветраных цэляў — як высакахуткасных, так і нізкахуткасных на даволі шырокім спектры вышынь.

Улас. інф.