- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй ва Узброеныя Сілы Беларусі паступіла першая партыя кіруемых ракет 9М120 «Атака».
Ракета можа прымяняцца як з наземнага, так і з паветранага носьбіта.
«Атака» абсталявана баявой часткай кумулятыўнага дзеяння і прызначана для паражэння танкаў усіх тыпаў, у тым ліку з экранамі дынамічнай абароны.
Бронепрабівальнасць ракеты - 800мм.
Тэхнічныя характарыстыкі:
Калібр - 130 мм
Даўжыня - 1830 мм
Маса - 49,5 кг
Далёкасць стральбы - да 6000 м
Максімальная хуткасць палёту - 550 м/с
У перспектыве Узброеныя Сілы Беларусі плануюць цалкам абнавіць арсенал дадзенага ўзбраення.