Адкрыццё чэмпіянату свету па танкавым біятлоне - 2014

Адкрыццё чэмпіянату свету па танкавым біятлоне - 2014

У гэтых прыкладных спаборніцтвах прымуць удзел 12 каманд з розных краін свету – Рэспубліка Ангола, Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла, Рэспубліка Індыя, Рэспубліка Казахстан, Кіргізская Рэспубліка, Кітайская Народная Рэспубліка, Кувейт, Манголія, Расійская Федэрацыя і Рэспубліка Сербія. Гледачам быў прадэманстраваны танкавы балет. На адкрыцці чэмпіянату свету падчас прадстаўлення баявыя машыны «танцавалі» вальс, кадрылю, а таксама выконвалі трайныя развароты на паўабарота «аксель», элемэнты «канверт», «дуэль» і «кветка». Усяго ў гэтым годзе ў паказальным выступленні былі задзейнічаны восем танкаў Т-80 і дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Мста-С».