Прысяга ў 120 гв.амбр

Прысяга ў 120 гв.амбр

У мінулую суботу каля 300 ваеннаслужачых тэрміновай службы і ваеннаслужачых, якія праходзяць службу ў рэзерве 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, закліканых ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, ва ўрачыстай абстаноўцы прынялi Ваенную прысягу. Пад гукі ўрачыстага марша на пляц унеслі Баявы Сцяг брыгады, і камандзір брыгады гвардыі палкоўнік Уладзімір Кулажын падаў каманду: «Да прыняцця Ваеннай прысягі – прыступіць!». Галоўны армейскі рытуал непадуладны часу, тут усё па-ваеннаму строга і дакладна.