«Ураганы» прыбылі ў раён засяроджвання

«Ураганы» прыбылі ў раён засяроджвання

На днях 1199-ы рэактыўны артылерыйскі полк у рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл здзейсніў камбінаваны марш з пункта пастаяннай дыслакацыі на палігон Палескі. Першую частку шляху – ад Брэста да Жыткавічаў (Гомельская вобл.) – узбраенне, ваенная тэхніка і асабовы склад палка пераадолелі на чыгуначным транспарце, а другую – з Жыткавічаў да палігона – па аўтамабільных дарогах. Агульная адлегласць – больш за 350 кіламетраў. Пасля таго, як уся тэхніка і асабовы склад прыбылі ў палявы лагер па плане палявога выхаду пачнуцца заняткі па баявой падрыхтоўцы з разлікамі баявых машын.