- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (далей ваенны факультэт УА ГрДУ) арганізаваны ў 2005 г.
Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку ваенных кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, органаў пагранічнай службы, Камітэта дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь. На ваенным факультэце УА ГрДУ ажыццяўляецца навучанне:
Курсанты на ваенным факультэце УА ГрДУ навучаюцца на дзённай форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні (пражыванне, харчаванне, абмундзіраванне, выплата грашовага забеспячэння).
Тэрмін службы ва Узброеных Сілах, а таксама ў іншых сілавых структурах і ведамствах Рэспублікі Беларусь лічыцца з моманту залічэння курсанта ва ўніверсітэт. Курсанты першага курса пасля праходжання агульнавайсковай падрыхтоўкі прымаюць Ваенную прысягу, становячыся паўнапраўнымі абаронцамі Айчыны. Курсанты 1-га і 2-га курса пражываюць у казарме, а 3-га, 4-га — у інтэрнаце. Два разы на год (зімой, летам) курсантам прадастаўляецца канікулярны адпачынак працягласцю 14 і 30 сутак адпаведна. Прызначэннем выпускнікоў ваеннага факультэта з’яўляецца служба па кантракце ва Узброеных Сілах, а таксама ў іншых сілавых структурах і ведамствах Рэспублікі Беларусь на афіцэрскіх пасадах.
Навучальныя праграмы курсантаў акрамя агульнавайсковай і ваенна-спецыяльных дысцыплін прадугледжваюць вывучэнне спецыяльных і агульнапрафесійных дысцыплін. З гэтай мэтай базавым факультэтам для курсантаў спецыяльнасці «тылавое забеспячэнне войскаў» вызначаны факультэт эканомікі і кіравання, а для курсантаў спецыяльнасці «фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых» — факультэт фізічнай культуры.
Ваенны факультэт УА ГрДУ укамплектаваны прафесарска-выкладчыцкім складам, які мае вялікі практычны вопыт падрыхтоўкі ваенных спецыялістаў.
Факультэт мае ўласную сучасную вучэбна-матэрыяльную базу, у тым ліку два навучальных корпуса, неабходнае ўзбраенне, ваенную і спецыяльную тэхніку, спецыялізаваныя і камп’ютарныя класы, лекцыйныя аўдыторыі, метадычны кабінет і бібліятэку, малы палігон, які ўключае ў сябе малое тактычнае поле, малы танкадром, стралковы гарадок, інжынерны гарадок, гарадок РХБА. Акрамя таго, інтэнсіўна выкарыстоўваецца палігон 6 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады.
Таксама, для правядзення заняткаў актыўна выкарыстоўваецца вучэбна-матэрыяльная база Гродзенскага тэрытарыяльнага цэнтра падрыхтоўкі ваеннаслужачых, рэзервістаў, ваеннаабавязаных, малодшых камандзіраў, спецыялістаў і афіцэраў запасу. Абсталяванне навучальных карпусоў факультэта адпавядае ўсім сучасным патрабаванням. Маецца магчымасць выхаду ў Інтэрнэт з любога кабінета і пакояў інтэрната. Будынкі аснашчаны лічбавай АТС, адзінай камп’ютэрнай сеткай, рознымі вучэбна-трэніравальнымі і трэнажорнымі сродкамі, маецца спартыўная трэнажорная зала, пакой вольнага часу і інфармацыі.
Вучэбна-матэрыяльная база дазваляе на высокім узроўні праводзіць тэарэтычныя і практычныя заняткі.