Флаг
Логотип

Арганізацыйная структура

На сённяшні дзень сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл ўключаюць у сябе:

38-ю Брэсцкую асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую Венскую Чырванасцяжную брыгаду (месца дыслакацыі г. Брэст);

103-ю Віцебскую асобную гвардзейскую паветрана-дэсантную ордэна Леніна, Чырванасцяжную, ордэна Кутузава II ступені брыгаду імя 60-годдзя СССР (месца дыслакацыі г. Віцебск);

вайсковую часць 89417.

Для кіраўніцтва сіламі спецыяльных аперацый у структуры Узброеных Сіл было створана камандаванне сіл спецыяльных аперацый.

Камандаванне з'яўляецца органам ваеннага кiравання Узброеных Сіл і прызначана для кіравання падпарадкаванымі злучэннямі і воінскімі часцямі, кіравання іх баявой і мабілізацыйнай падрыхтоўкай; ажыццяўлення планавання дзейнасці сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, арганізацыі іх будаўніцтва і развіцця, а таксама рашэння іншых пытанняў, якія адносяцца да кампетэнцыі камандавання.