Флаг
Логотип

Задачы

Зыходзячы з аналізу тэндэнцый развіцця ўзброеных сіл замежных дзяржаў, вопыту ваенных канфліктаў апошняга дзесяцігоддзя і вучэнняў, якія правадзіліся ў нас, было вызначана, што сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл прызначаны для выканання розных задач спецыяльнымі метадамі і спосабамі, у мэтах недапушчэння эскалацыі або спынення ўзброенага канфлікту ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь з боку любога агрэсара, і выступаюць адным з асноўных элементаў стратэгічнага стрымлівання.

Асноўныя задачы камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл:

арганізацыя і ажыццяўленне бесперапыннага кіравання сіламі спецыяльных аперацый;

падтрыманне баяздольнасці і баявой гатоўнасці сіл спецыяльных аперацый на ўзроўні, які забяспечвае выкананне задач па прызначэнню;

развіццё тэорыі ваеннага мастацтва, распрацоўка новых форм і спосабаў прымянення сіл спецыяльных аперацый у мэтах узброенай абароны дзяржавы;

планаванне прымянення сіл спецыяльных аперацый;

арганізацыя ідэалагічнай работы ў інтарэсах забеспячэння гатоўнасці сіл спецыяльных аперацый да выканання пастаўленых задач у любых умовах абстаноўкі;

арганізацыя абароны дзяржаўных сакрэтаў у сілах спецыяльных аперацый.

Злучэнні і воінскія часці сіл спецыяльных аперацый знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да своечасовага прымянення як у мірны, так і ў ваенны час. Яны могуць выконваць задачы самастойна або ва ўзаемадзеянні са злучэннямі і воінскімі часцямі Узброеных Сіл, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і органамі ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, аператыўнымі атрадамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, якія фарміруюцца зноў.