- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Ваенна-транспартны самалёт Іл-76 МД з 32 тонамі гуманітарнага грузу на борце (экспрэс-тэсты, рэспіратары, медыцынскія маскі, пульсаксіметры, медыцынскія ахоўныя касцюмы, ахоўныя акуляры, інфрачырвоныя тэрмометры, аднаразовыя медыцынскія пальчаткі) прыбыў на аэрадром у Мачулішчах з Пекіна.
Ваенны экіпаж правёў у палёце сумарна больш за 19 гадзін. Агульная працягласць маршруту склала больш за 13,5 тысяч кіламетраў. Палёт прайшоў з дазапраўкай у Новасібірску.
У лютым Беларусь стала першай краінай, якая па ўказанні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі накіравала матэрыяльную гуманітарную дапамогу ў Кітайскую Народную Рэспубліку.
Фота Уладзіміра Блінова, «Ваяр».