- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Раптоўная праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі пераходзіць да актыўнай фазы - комплекснаму вучэнню. У цяперашні час войскі, якiя прыцягваюцца да праверкі, на палігонах і участках мясцовасці занялі зыходныя раёны па вучэнні, завяршаюць іх фартыфікацыйнае абсталяванне і знаходзяцца ў гатоўнасці да выканання вучэбна-баявых задач.
Усяго мяркуецца задзейнічаць каля 6000 чалавек асабістага складу, а таксама каля 200 адзінак рознага ўзбраення.
Будучае комплекснае вучэнне дасць магчымасць не толькі ацаніць узровень падрыхтоўкі войск, але і з'яўляецца адной з мер рэагавання на шматнацыянальныя манеўры НАТА каля нашых межаў.