УВАГА!

УВАГА!

17 сакавіка пачынаюцца трэніроўкі на аэрадроме «Ліпкі» з механізаванай калонай, якая 9 мая прыме ўдзел у ваенным парадзе ў азнаменаванне 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У сувязі з гэтым рух транспарту ў Мінску абмяжуюць ў перыяд з 17 сакавіка па 16 красавіка.

Баявыя гусенічныя машыны паедуць па маршруце: вул. Заснавальнікаў да перасячэння з дарогай Н-9067, далей у напрамку н.п. Азярышча праз ж/д мост, далей па дарозе Н-9067 у кірунку н.п. Калодзішчы да аўтазапраўкі «Беларусьнафта», дзе калона будзе сыходзіць у лес па грунтавай дарозе да аэрадрома «Ліпкі».

Калона колавай тэхнікі пойдзе з ваеннага гарадка «Уручча» па наступным маршруце: вул. Заснавальнікаў – вул. Скарыны – вонкавае кальцо МКАД (калона пойдзе па сустрэчнай паласе руху) – аэрадром «Ліпкі».

Тэхніка паедзе на аэрадром Ліпкі 17, 24, 31 сакавіка, 7 і 14 красавіка. У гэтыя дні рух транспарту па трасах праходжання тэхнікі абмяжуюць з 04:50.

Вяртацца калона будзе 19, 26 сакавіка, 2, 9, 16 красавіка. Абмежаванне руху запланавана з 19:50.

Час праезду ўсёй калоны зойме каля гадзіны. На гэты час рух транспарту будзе зменены або прыпынены.