Праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны (відэа)

Праверка сістэмы тэрытарыяльнай абароны (відэа)

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы Міністэрства абароны адначасова з раптоўнай праверкай баявой гатоўнасці шэрагу воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл ажыццяўляе ацэнку здольнасці сістэмы тэрытарыяльнай абароны вырашаць пастаўленыя задачы. Адпаведнае распараджэнне сёння ўручыў начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Вальфовіч старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

У адпаведнасці з ім у Клецку будзе разгорнуты штаб раёна тэрытарыяльнай абароны і сфарміраваны батальён тэрытарыяльных войск. Асабістаму складу трэба будзе адпрацаваць пытанні аховы важных аб'ектаў, нясення службы на блокпастах, барацьбы з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, забеспячэння рэжыму ваеннага становішча і вырашаць іншыя задачы, якія ўзнікаюць раптоўна.